Перайсьці да зьместу

Эльчэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эльчэ
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць Валенсія
Правінцыя Алікантэ
Дата заснаваньня V стагодзьдзе да н. э.
Кіраўніцтва і ўлада
mayor of Elx[d] Pablo Ruz Villanueva[d][1]
Геаграфія
Плошча 326,07 км²
Вышыня НУМ 86 м
Часавы пас
Каардынаты 38°16′01″ пн. ш. 0°41′54″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 230 112 чал. (2009)
Афіцыйная мова валенсійская гаворка[d][2][3]
Этнахаронімы il·licitana[4], il·licità, elxana, elxà, ilicitano і ilicitana
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 966 y 965
Паштовы індэкс 03201–03208, 03293, 03139, 03194–03195, 03290–03296 і 03320
Сайт elche.es
Эльчэ на мапе Гішпаніі
Эльчэ
Эльчэ
Эльчэ

Эльчэ (па-гішпанску: Elche) — горад на паўднёвым усходзе Гішпаніі, месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Валенсія, у правінцыі Алікантэ. Паводле зьвестак перапісу 2008 году Эльчэ мае насельніцтва ў 228,3 тысячы жыхароў[5], займаючы, такім чынам, трэці радок самых густанаселеных местаў супольнасьці пасьля Валенсіі й Алікантэ, а таксама ўваходзіць у сьпіс 20 найбуйнейшых гішпанскіх гарадоў.

Частка муніцыпалітэту зьяўляецца прыбярэжнай, але галоўная частка гораду месьціцца на адлегласьці каля 11 км ад Міжземнага мора. Невялікі ручай называецца Віналёпа працякае праз горад, падзяляючы яго на дзьве часткі.

Ля Алькудыя знаходзіцца за 10 км ад месца разьмяшчэньня сучаснага гораду й зьяўляецца непасрэдным папярэднікам Эльчэ. Гэтае ранейшае места было заселена грэкамі, а затым занятая картагенянамі й рымлянамі. Грэцкія каляністы стварылі тут сваю калёнію, назваўшы яе Гэліке каля 600 году да н. э. Рымляне называлі горад Ілісі (гішп. Ilici) і надалі яму статус калёніі, пасьля кароткага бізантыйскага валадарства, готы занялі горад і ўсталявалі ў ім біскупскі пасад.

Эльчэ страціў сваё значэньне ў пэрыяд маўрытанскай акупацыі. Арагонскі кароль Хаймэ II узяў горад у XIII стагодзьдзі падчас Рэканкісты. Горад рос на працягу XVIII стагодзьдзя й стаў гуляць больш важную ролю ў XIX стагодзьдзі з прыходам сюды чыгункі й буму прамысловага разьвіцьця.

У горадзе маецца футбольны клюб «Эльчэ».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]