Эжва
| Эжва лац. Ežva | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | Ціманскі краж[d] |
| Вусьце | Двіна |
| Вобласьці | Архангельская вобласьць і Рэспубліка Комі |
| Даўжыня |
|
| Плошча басэйну | 121 000 км² |
Э́жва (комі: Эжва), або Вы́чагда (па-расейску: Вычегда) — рака ў Архангельскай вобласьці Расеі і Рэспубліцы Комі, правая і найбуйнейшая прытока Двіны.Даўжыня — 1130 км, плошча вадазборнага басэйна — 121 тыс. км². Сярэдні расход вады 1160[1] м³/с. Выток ракі знаходзіцца на паўднёвым ускрайку Ціманскага кража. Упадае ў Двіну каля горада Котлас.
Рэльеф басэйна ракі склаўся ў выніку неаднаразовых абледзяненьняў і асабліва апошняй трансгрэсіі Паўночнага мора. Паверхня раўнінная зь сярэдняй вышынёй 120—150 м. Рачныя даліны шырокія, алювіяльныя даліны вузкія, без тэрас. Жыўленьне сьнегавое (43—48 %), вялікая доля падземнага (да 35—40 %). У пойме ракі вялікая колькасьць праток і старыц. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца да лёду ў красавіку. Суднаходная на 935[2] км ад вусьця.
Асноўны прытокі: Вішара, Вым, Ярэнга, Нем, Паўночная Кельтма, Локчым, Сыктыў. Сярод прытокаў: Ікса, Старая Эжва, Вялікая Ватса, Віледзь, Чакула, Чулега, Вуктыль, Віль, Кензан, Пузла і інш.[2]
Каля ракі гарады Сыктыўкар, Сальвычагодзк, Котлас.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 102. — 538 с. — 100 000 ас. (рас.)
- 1 2 Река Вычегда // Государственный водный реестр РФ (рас.)