Эдуард Зюс
Эдуард Зюс | |
ням. Eduard Suess | |
![]() | |
Нарадзіўся |
20 жніўня 1831[1][2][3] Лёндан, Аб’яднанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірляндыі[4] |
---|---|
Памёр |
26 красавіка 1914[1][2][3] (82 гады) Вена, Аўстра-Вугоршчына[4] |
Навуковая сфэра | геалёгія |
Месца працы | Венскі ўнівэрсытэт |
Альма-матэр | Венскі тэхнічны ўнівэрсытэт |
Вучні | Рудольф Гэрнэс |
Узнагароды і прэміі | мэдаль Коплі, мэдаль Ўоластана |
Эдуард Зюс (па-нямецку: Eduard Suess; 20 жніўня 1831, Лёндан, Брытанская імпэрыя — 26 красавіка 1914, Вена, Аўстра-Вугоршчына) — аўстрыйскі геоляг і грамадзкі дзяяч. Менавіта яму належаць гіпотэзы аб існаваньні супэркантынэнта Гандваны (1861) і акіяна Тэтыс (1893).
Навуковыя працы й дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З навуковых працаў Зюса, галоўным чынам якія адносяцца да стратыграфіі Альпаў, да геалёгіі Італіі й да сыстэматыка брахіяподаў, вядомыя: «Böhmische Graptolithen» (1852), «Brachiopoden der Kössener Schichten» (1854), «Brachiopoden der Hallstätter Schichten» (1855); «Über den Löss» (1866), «Charakter der österreich. Tertiärablagerungen» (1866), «Aequivalente des Rotliegenden in den Südalpen» (1868), «Die tertiären Landfaunen Mittelitaliens» (1871), «Bau der italienischen Halbinsel» (1872), «Die Enstehung der Alpen» (1875), «Die Zukunft des Goldes» (1877), «Die Zukunft des Silbers» (1892) і некаторыя іншыя.
Але галоўная, клясычная праца Зюса «Das Antlitz der Erde» (1883—1888), у якой ён, адзін з самых выбітных сучасных геолягаў, прывёў у стройную сыстэму найважнейшыя формы зямной паверхні й усталяваў законную сувязь сучаснага разьмеркаваньня мораў, акіянаў, мацерыкоў і горных ланцугоў з геалягічнай гісторыяй зямлі. У 1875 годзе Зюс прапанаваў у геалёгіі тэрмін біясфэры.
У 1895 годзе Зюс быў абраны чальцом Швэдзкай каралеўскай акадэміі навук, а ў 1903 годзе атрымаў мэдаль Коплі — вышэйшую ўзнагароду Лёнданскага каралеўскага таварыства. У канцы XIX стагодзьдзя геоляг у сваім трохтомніку «Аблічча Зямлі» падвёў вынік усяму разьвіцьцю геалёгіі да XX стагодзьдзя. Ён стварыў карціну будовы й разьвіцьця зямной кары з пазыцыі кантракцыённай гіпотэзы. Зюс лічыў, што форма й будова складчатых горных ланцугоў паказваюць на іхнае ўтварэньне шляхам сьціску зямной кары. Утварэньне марскіх упадзінаў Зюс прадстаўляў як працэс абвальваньня зямной кары.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Encyclopædia Britannica
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б в г Зюсс Эдуард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1998. — 604 с.: іл. ISBN 985-11-0130-3
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эдуард Зюс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 20 жніўня
- Нарадзіліся ў 1831 годзе
- Нарадзіліся ў Лёндане
- Памерлі 26 красавіка
- Памерлі ў 1914 годзе
- Памерлі ў Вене
- Аўстрыйскія геалёгіі
- Аўстрыйскія грамадзкія дзеячы
- Ганаровыя грамадзяне Вены
- Узнагароджаныя мэдалём Коплі
- Узнагароджаныя мэдалём Ўоластана
- Чальцы Швэдзкай каралеўскай акадэміі навук
- Дасьледнікі Эўропы