Эва Юнчык-Зямэцкая
Эва Юнчык-Зямэцкая | |
па-польску: Ewa Junczyk-Ziomecka | |
Імя пры нараджэньні | Эва Юнчык (Ewa Junczyk) |
---|---|
Дата нараджэньня | 19 траўня 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэньня |
|
Грамадзянства | Польшча |
Месца вучобы | |
Занятак | журналістка, дыпляматка, палітык |
Месца працы | |
Сябра ў | Таварыства польскіх журналістаў[d] і Open Republic[d] |
Муж | Марыюш Зямэцкі |
Дзеці | Зузана, Станіслаў |
Узнагароды | |
Эва Юнчык-Зямэцкая (па-польску: Ewa Junczyk-Zіomecka; нар. 19 мая 1949, Рашын) — польская юрыстка, журналістка й дзяржаўны дзеяч. Намесьнік дзяржаўнага сакратара (з 2006 па 2008 г.), а потым (з 2008 па 2010 г.) дзяржаўны сакратар у Канцылярыі Прэзыдэнта Рэспублікі Польшча Леха Качыньскага, Генэральны консуль Рэспублікі Польшча ў Нью-Ёрку (2010—2014 г.).
З 19 студзеня 2015 году старшыня праўленьня Адукацыйнага фонду Яна Карскага.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эва Юнчык нарадзілася 19 траўня 1949 году ў Рашыне, пасьля вывучэньня права й пасьлядыплёмнага навучаньня журналістыкі ў Варшаўскім унівэрсытэце працавала журналістам. Падчас Ваеннага становішча ў Польшчы ёй забаранілі займацца журналісцкай дзейнасьцю, пасьля чаго яна зьехала ў ЗША.
У 1980-х яна была галоўным рэдактарам польскай міграцыйнай ґазэты Dzіennіk Polskі. Займаўся супрацоўніцтвам паміж польскай, яўрэйскай і ўкраінскай абшчынамі ў ЗША.
Вярнулася ў Польшчу ў 1993 годзе. Прымала актыўны ўдзел у стварэньні Музея гісторыі польскіх яўрэяў Полін і працавала дырэктарам па разьвіцьці й намесьнікам дырэктара гэтай новай установы[1].
19 студзеня 2006 году Юнчык-Зямэцкая стала намесьнікам дзяржаўнага сакратара, а 23 красавіка 2008 году — сакратаром у Канцылярыі прэзыдэнта Рэспублікі Польшча Леха Качыньскага.
Кіравала Ўпраўленьнем сацыяльных ініцыятыў і Ўпраўленьнем лістоў і меркаваньняў грамадзянаў Канцылярыі Прэзыдэнта Рэспублікі Польшча.
24 лютага 2010 году Юнчык-Зямэцкая была звольнена з гэтай пасады[2].
1 сакавіка 2010 году заняла пасаду Генэральнага Консуля Рэспублікі Польшча ў Нью-Ёрку. Займала гэтую пасаду да 2014 году.
Падчас яе знаходжаньня на пасадзе Генэральнага Консуля, у ЗША была адкрыта праграма «Карскі» і створана польска-амэрыканская група «Кампанія стагодзьдзя Яна Карскага», дзякуючы якой Ян Карскі быў пасьмяротна ўдастоены вышэйшай грамадзянскай узнагароды ЗША — Прэзыдэнцкага мэдаля Свабоды[1][3].
У 2012 годзе ў Генэральным консульстве была таксама ўрачыста адкрыта штогадовая прэмія «Jan Karskі Spіrіt Award»[4], якая прысуджаецца Адукацыйным фондам Яна Карскага.
Эва Юнчык-Зямэцкая стала першым лаўрэатам гэтай прэміі[5], за ёй рушылі ўсьлед вядучыя амэрыканскія палітыкі: пасол у ААН Саманта Паўэр[6] (2013 г.) і сэнатар Джон Макейн (2014 г.)[7].
Дзякуючы консульскай дзейнасьці, накіраванай на папулярызацыю ведаў пра Яна Карскага, у сакавіку 2013 г. выдавецтва Джорджтаўнскага ўнівэрсытэта апублікавала ў ЗША — праз 69 гадоў пасьля першай публікацыі — кнігу Яна Карскага «Тайная дзяржава»[8].
Генэральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Нью-Йорку падчас праўленьня Эвы Юнчык-Зямэцкай таксама было месцам інтэнсыўнага навучаньня польскіх і амэрыканскіх настаўнікаў, мэтай якога было распаўсюджваньне ведаў пра асобу й спадчыну Яна Карскага.
19 студзеня 2015 году, пасьля завяршэньня консульскай місыі, яна стала старшынёй праўленьня Адукацыйнага фонду Яна Карскага[1][9].
Член асацыяцыі «Адкрытая Рэспубліка», асацыяцыі Габрэйскага гістарычнага інстытута й Асацыяцыі польскіх журналістаў.
Аўтар некалькіх кніг, у тым ліку пра «Салідарнасьць» і пра Яна Паўла ІІ[10].
Актыўда працые на карысьць польска-яўрэйскага дыялёгу[11].
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Былая жонка Марыюша Зямэцкага (польскага журналіста й тэлевядучага), у яе двое дзяцей: дачка Зузана й сын Станіслаў[1].
Юнчык-Зямэцкая была блізкім сябрам польскага пісьменьніка Рышарда Капусьцінскага[12].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рыцарскі крыж Ордэна Адраджэньня Польшчы[13] (2015)
- Вялікі крыж Ордэна Заслуг (Партугалія) (2008)
- Мэдаль «Паўстаньне ў Варшаўскім гета» (2006), прысуджаны Асацыяцыяй яўрэйскіх вэтэранаў і ахвяр Другой сусьветнай вайны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г https://www.jankarski.net/pl/o-fundacji/osoba/ewa-junczyk-ziomecka.html
- ^ https://archive.ph/20130503215018/http://www.prezydent.pl/kancelaria/dzialalnosc-kancelarii/art,736,odwolanie-minister-junczyk-ziomeckiej.html
- ^ https://teologiapolityczna.pl/ewa-junczyk-ziomecka-niedokonczona-misja-jana-karskiego
- ^ https://www.jankarski.net/en/about-us/spirit-of-jan-karski-award.html
- ^ https://www.jankarski.net/en/about-us/spirit-of-jan-karski-award/consul-general-ewa-junczyk-ziomecka-is-the-recipient-of-the-first-spirit-of-jan-karski-award.html
- ^ https://www.jankarski.net/en/about-us/spirit-of-jan-karski-award/2013-spirit-of-jan-karski-award-given-to-samantha-power.html
- ^ https://www.jankarski.net/en/about-us/spirit-of-jan-karski-award/spirit-of-jan-karski-award-goes-to-senator-john-mccain.html
- ^ https://press.georgetown.edu/Book/Story-of-a-Secret-State
- ^ https://rejestr.io/krs/439825/fundacja-edukacyjna-jana-karskiego
- ^ https://isap.sejm.gov.pl/isap.nsf/DocDetails.xsp?id=WMP20150000851
- ^ https://pl.wikinews.org/wiki/2007-08-25:_Ewa_Junczyk-Ziomecka:_warto_prze%C5%82amywa%C4%87_stereotypy
- ^ Artur Domosławski. Ryszard Kapuściński : a life. — Brooklyn, NY, 2012. — ISBN 978-1-84467-858-7.
- ^ https://archive.ph/20150626132546/http://www.prezydent.pl/aktualnosci/ordery-i-odznaczenia/art,1465,wolnosc-gospodarcza-warto-zaprzegac-w-dzialanie-dla-kultury.html