Перайсьці да зьместу

Эвангельская царква чэскіх братоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эвангельскі збор у Міраславе

Эва́нгельская царква́ чэ́скіх брато́ў (ЭЦЧБ, па-чэску: Českobratrská církev evangelická, ČCE) — кальвінісцка-лютэранская царква ў Чэхіі. Паводле зьвестак 2011 року налічвала 51 936 вернікаў, што робіць яе другой па велічыні пасьля рыма-каталіцкай царквы[1].

Адзінымі дазволенымі на чэскіх землях пратэстанцкімі цэрквамі, дазволенымі Талеранцыйным патэнтам 1781 року, былі эвангельскія цэрквы аўгсбурскага (лютэранскага) і гельвецкага (рэфармаванага) вызнаньняў. Па абвяшчэньні незалежнай Чэхаславацкай рэспублікі ў 1918 року гэтыя плыні заключылі унію, што запачаткавала Эвангельскую царкву чэскіх братоў. Акрамя аўгсбурскай і гельвецкай традыцыяў, новы хаўрус выкарыстоўваў таксама традыцыі чэскай Рэфармацыі, гусіцкага руху, ультракўістаў і чэскіх братоў.

Царква мае сходы на трох узроўнях:

  • парафіяльны сход
  • сэньяратны сход
  • усеагульны сход

Царква падзеленая на 14 сэньяратаў: Праскі, Падэбрадзкі, Паўднёвачэскі, Заходнечэскі, Устэцкі, Лібэрэцкі, Кралёўградзкі, Хрудзімскі, Поліцкі, Горацкі, Брненскі, Выхадамараўскі, Мараўскасьлескі і Ахранаўскі.

Зьяўляецца чальцом Сусьветнай рады цэркваў, Канфэрэнцыі эўрапейскіх цэркваў, Сусьветнай лютэранскай фэдэрацыі, Сусьветнага альянсу рэфармаваных цэркваў і Супольнасьці эвангельскіх цэркваў Эўропы.

  1. ^ Předběžné výsledky Sčítání lidu, domů a bytů 2011 (чэс.). Český statistický úřad (15 сьнежня 2011). Праверана 22 красавіка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эвангельская царква чэскіх братоўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў