Шыман Забела (сын Міхала)
Герб «Тапор і Ліс» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | невядома |
| Памёр | 1793 |
| Род | Забелы |
| Бацькі | Міхал Забела Ганна Белазор гербу «Венява» |
Шыман Забела (па-польску: Szymon Zabiełło, ? — 1793) — граф, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, маршалак ковенскага павета, кашталян менскі з 23 красавіка 1784 па 10 лютага 1787. Палкоўнік артылерыі, генэрал-маёр і генэрал-лейтэнант войскаў ВКЛ, кавалер ордэна Сьв. Станіслава.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З роду Забелаў гербу «Тапор і Ліс», другі сын ковенскага пісара земскага Міхала Забелы і Ганны, дачкі кернаўскага старосты і менскага ваеводзіча Даніэля Белазора гербу «Венява» і Эўфразыны Білевіч гербу «Магіла».
Ваенную кар’еру пачынаў капітанам у францускім войску, потым быў пасьлядоўна палкоўнікам артылерыі, генэрал-маёрам і генэрал-лейтэнантам войскаў ВКЛ. На грамадзянскай службе 16 гадоў быў маршалкам ковенскага павету, а 23 красавіка 1787 году атрымаў менскае кашталянства па Адаму Хмары. У 1787 годзе з-за хваробы вачэй пакінуў яго на карысьць свайго пляменьніка, таксама Шымана.
Памёр у 1793 годзе бязьдзетным.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908