Перайсьці да зьместу

Шарль Эрміт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шарль Эрміт
па-француску: Charles Hermite[1]
Дата нараджэньня 24 сьнежня 1822(1822-12-24)[2][3][4][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 14 студзеня 1901(1901-01-14)[2][4][7][…] (78 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак матэматык, прафэсар унівэрсытэту, памочнік прафэсара, прафесар універсітэта, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра альгебра, тэорыя лікаў, матэматыка[1], матэматычны аналіз, квадратовая форма[d][9], артаганальны паліном[d][9] і эліптычная функцыя[d][9]
Месца працы
Сябра ў Лёнданскае каралеўскае таварыства[8], Парыскае філяматычнае таварыства[d], Француская акадэмія навук[8], Пецярбурская акадэмія навук[d], Швэдзкая каралеўская акадэмія навук, Ліга францускай айчыны[d], Вугорская акадэмія навук, Акадэмія Станіслава[d][11], Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Нацыянальная акадэмія дэі Лінчэі[d], Расейская акадэмія навук, Пруская акадэмія навук[d], Нацыянальная акадэмія навук Італіі[d], Эдынбурскае каралеўскае таварыства[d][8], Нідэрляндзкая каралеўская акадэмія навук[d] і Турынская акадэмія навук[d][6]
Навуковая ступень бакалаўрыят[d][8] (1 ліпеня 1847) і бакаляўр навук[d] (9 траўня 1848)
Вучні Jules Tannery[d] і Mijalko Ciric[d][12]
Узнагароды

Шарль Эрміт (па-француску: Charles Hermite; 24 сьнежня 1822 — 14 студзеня 1901) — францускі матэматык, які займаўся дасьледаваньнямі тэорыі лікаў, квадратовых формаў, тэорыі інварыянтаў, артаганальных паліномаў, эліптычных функцыяў і альгебры. У ягоны гонар названыя паліномы Эрміта, інтэрпаляцыя Эрміта, нармальная форма Эрміта, апэратары Эрміта і кубічныя сплайны Эрміта. Адным зь ягоных вучняў быў Анры Пуанкарэ. Ён быў першым, хто даказаў, што лік e, аснова натуральных лягарытмаў, ёсьць трансцэндэнтным лікам.

Эрміт нарадзіўся 24 сьнежня 1822 году ў грамадзе Д’ёз дэпартамэнту Мазэль[13]. Зь дзяцінства меў дэфармаваную правую нагу, што моцна паўплывала на ягоныя рухальныя здольнасьці цягам усяго жыцьця. Ён быў шостым зь сямі дзяцей Фэрдынанда Эрміта і ягонай жонкі Мадлен, у дзявоцтве Лялеман. Фэрдынанд працаваў у тэкстыльным справе сям’і Мадлен, паралельна займаючыся мастацкай дзейнасьцю. У 1828 годзе тэкстыльнае прадпрыемства пераехала ў Нансі, таму сям’я таксама зьехала ў гэты горад[14].

Фатаздымак Шарля Эрміта.

Эрміт атрымаў сярэднюю адукацыю ў каледжы Нансі, а затым у Парыжы ў каледжы Гэнрыха IV і ліцэі Людовіка Вялікага[13]. Там будучы матэматык прачытаў некаторыя працы Жазэфа-Люі Лягранжа ў справе разьвязаньня лікавых раўнаньняў і публікацыі Карла Фрыдрыха Гаўса па тэорыі лікаў.

Эрміт меў намер працягнуць навучаньне ў Політэхнічнай школе, вядомай сваімі дасягненьнямі ў матэматыцы, навуцы і інжынэрыі. Пад кіраўніцтвам матэматыка Эжэна Шарля Каталяна Эрміт прысьвяціў год падрыхтоўцы да складанага ўступнага іспыту[14]. У 1842 годзе ён быў залічаны ў школу[13]. Аднак праз год школа не дазволіла Эрміту працягваць навучаньне праз дэфармацыю нагі. Ён спрабаваў вярнуцца да навучаньня, але адміністрацыя ўстановы выставіла жорсткія ўмовы. Эрміт іх не прыняў і пакінуў Політэхнічную школу без дыплёма[14].

У 1842 годзе ў часопісе «Новыя аналы матэматыкі» была апублікаваная першая арыгінальная праца Эрміта ў матэматыцы, якая засяродзілася на простым доказе тэарэмы Нільса Абэля пра немажлівасьць альгебраічнага разьвязаньня раўнаньняў пятай ступені[13]. Ліставаньне з Карлам Якобі, якая пачалася ў 1843 годзе і цягнулася ўвесь наступны год, прывяла да таго, што ў поўнае выданьне працаў Якобі былі ўлучаныя два артыкулы Эрміта. Адзін зь іх тычыўся пашырэньня на абэлевыя функцыі адной з тэарэмаў Абэля пра эліптычныя функцыі, а другі — трансфармацыі эліптычных функцыяў[13]. Пасьля пяці гадоў самастойнай працы над атрыманьнем ступені, падчас якіх ён пасябраваў з выдатнымі матэматыкамі Жазэфам Бэртранам, Карлам Якобі і Жазэфам Ліўвілем, Эрміт паспяхова здаў іспыты на ступень бакаляўра, якая была прысуджаная яму ў 1847 годзе. У 1848 годзе ён ажаніўся зь сястрой Жазэфа Бэртрана, Люізай[14].

У 1848 годзе Эрміт вярнуўся ў Політэхнічную школу як рэпэтытар і экзамэнатар па прыёме ў навучальную ўстанову. У ліпені 1848 году яго абралі сябрам Францускай акадэміі навук. У 1856 годзе ён захварэў на натуральную воспу. Дзякуючы ўплыву Агюстэна-Люі Кашы і сястры, якая яго даглядала, зноў зьвярнуўся да каталіцтва. З 1862 па 1873 год навуковец працаваў лектарам у Вышэйшай нармальнай школе. У 1869 годзе ён замяніў Жана-Мары Дзюамэля на пасадзе прафэсара матэматыкі, як у Політэхнічнай школе, дзе заставаўся да 1876 году, гэтак і ў Парыскім унівэрсытэце, дзе працаваў да сваёй сьмерці. На свой 70-ы дзень нараджэньня атрымаў Ордэн Ганаровага легіёну. Сканаў у Парыжы 14 студзеня 1901 году.

Унёсак у матэматыку

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як настаўнік, які натхняе, Эрміт імкнуўся разьвіваць захапленьне простай прыгажосьцю і адхіляць занадта суворую дакладнасьць. Ягонае ліставаньне з Томасам Стыльджэсам сьведчыць пра вялікую дапамогу, якую ён чыніў тым, хто толькі пачынаў навуковую кар’еру. Ягоныя апублікаваныя курсы лекцыяў зрабілі важны ўнёсак і мелі ўплыў. Важнымі былі працы навукоўца ў фундамэнтальную матэматыку, апублікаваныя ў вядучых матэматычных часопісах сьвету. Яны галоўным чынам датычыліся абэліевых і эліптычных функцыяў, а таксама тэорыі лікаў.

У 1858 годзе Эрміт выявіў, што раўнаньні пятай ступені могуць быць разьвязаныя з дапамогай эліптычных функцыяў. У 1873 годзе ён даказаў, што лік e, аснова натуральнай сыстэмы лягарытмаў, ёсьць трансцэндэнтным лікам. Тэхнікі, падобныя да тых, якія выкарыстоўваў Эрміт дзеля даказу трансцэндэнтнасьці e, былі выкарыстаны Фэрдынандым фон Ліндэманам у 1882 годзе, каб паказаць, што π таксама ёсьць трансцэндэнтным лікам.

  1. ^ а б Эрмит, Шарль (рас.) // Малая советская энциклопедия / под ред. Н. Л. Мещеряков — 2 — Советская энциклопедия, 1936.
  2. ^ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  3. ^ Charles Hermite // база зьвестак Léonore (фр.)ministère de la Culture.
  4. ^ а б Ch. Hermite // KNAW Past Members (анг.)
  5. ^ а б Эрмит Шарль // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  6. ^ а б в www.accademiadellescienze.it (італ.)
  7. ^ Charles Hermite // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  8. ^ а б в г д е ё MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  9. ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  10. ^ а б Annuaire prosopographique : la France savante / пад рэд. B. Delmas, R. Mathis — 2009.
  11. ^ https://www.academie-stanislas.org/wp-content/uploads/2023/02/hermite-1.pdf
  12. ^ Матэматычная генеалогія (анг.) — 1997.
  13. ^ а б в г д Linehan, Paul Henry (1910). «Charles Hermite». In Herbermann, Charles (ed.). Catholic Encyclopedia. Vol. 7. New York: Robert Appleton Company.
  14. ^ а б в г O’Connor, John J.; Robertson, Edmund F. (2001). «Charles Hermite». MacTutor History of Mathematics Archive, University of St Andrews.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]