Нільс Гэнрык Абэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Нільс Гэнрык Абэль
Niels Henrik Abel
Niels Henrik Abel.jpg
Нарадзіўся 5 жніўня 1802(1802-08-05)[1][2][3][4]
Фінгё, Нарвэгія
Памёр 6 красавіка 1829(1829-04-06)[1][5][3][4][6] (26 гадоў)
Фролянд, Нарвэгія
Навуковая сфэра матэматыка
Месца працы Унівэрсытэт Осьлё
Альма-матэр Каралеўскі ўнівэрсытэт імя Фрэдэрыка
Вядомы як дасьледчык альгебраічных праблемаў, элептычных функцыяў
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Аўтограф

Нільс Гэнрык Абэль (па-нарвэску: Niels Henrik Abel; 5 жніўня 1802, Фінгё, Нарвэгія6 красавіка 1829, Фролянд, Нарвэгія) — вядомы нарвэскі матэматык.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў беднай вясковай сям’і пастара ў 1802 годзе ў мястэчку Фінгё. Зь дзяцінства выяўляў вялікія здольнасьці, але беднасьць сям’і не дазволіла атрымаць сыстэматычную адукацыю. Зь вялікаю цяжкасьцю паступіў ва ўнівэрсытэт у сталіцы Нарвэгіі Хрыстыяніі (цяпер Осьлё), але ўнівэрсытэт ня меў матэматычнага факультэту, а Абэль ужо цікавіўся матэматыкай. Таму, будучы студэнтам ўнівэрсытэту, ён вывучаў матэматыку самастойна.

У 1823 годзе ён напісаў дасьледаваньне (як потым апынулася - памылковае) пра разьвязваньне раўнаньня 5 ступені ў радыкалах. Але калі памылка высьвятлілася, Абэль працаваў над гэтай тэмай і даказаў, што раўнаньня 5 ступені ня маюць агульнага разьвязваньня. Гэтая праца ды сачыненьне пра інтэграваньне альгебраічных выразаў далі яму магчымасьць атрымаць стыпэндыю на замежную паездку. Сама праца была перададзеная Гаўсу, але той аднёсься з прадузятасьцю і ня даў рэцэнзію. За мяжой Абэль спачатку жыў у Бэрліне зь верасьня 1825 году па люты 1826 году, дзе пазнаёміўся з выдаўцом «Journal für die reine und angewandte Mathematik» Крэлем, які дапамог выдаць творы.

У 1826 годзе Абэль зьехаў у Парыж, і прадставіў там працу «Мэмуар пра адзін вельмі шырокую клясу трансцэндэнтных функцыяў». Гэтае дасьледаваньне інтэгралаў , дзе — адвольная рацыянальная функцыя аргумэнтаў і , а альгебраічная функцыя аргумэнта . Гэтыя інтэгралы пазьней атрымалі назву абэлевых. Асабліва вылучаны выпадак як квадратны корань з палінома 3 ці 4 ступені, ў якім інтэграл зводзіцца да эліптычнага, і выпадак квадратнага кораня з палінома ступені больш за 4, ў якім інтэграл зводзіцца да гіпэрэліптычных. Праца доўга ляжала у Кашы, згубілася сярод папераў, і была апублікаваная толькі пасьля сьмерці Абэля ў 1841 годзе.

У 1927 годзе з-за сталай галечы і грэбаваньня з боку славутых навукоўцаў, Абэль вяртаецца ў Бэрлін, а потым у Хрыстыянію. Былым, паводле ягоных слоў, «бедным як царкоўная мыш», ён зарабляе прыватнымі ўрокамі. У 1828 годзе ён атрымаў месца намесьніка выкладчыка ва ўнівэрсытэце, але ўжо хварэў на сухоты. Памёр 6 красавіка 1829 году.

Унёсак у навуку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснавальнік тэорыі эліптычных і альгебраічных функцыяў. У 1823 годзе Абэль дасьледуе абарачэньне эліптычных інтэгралаў, што стала ключом да адкрыцьця эліптычных функцыяў. У 1824 годзе ім была выраблена тэарэма пра лемініскату, доказ невырашальнасьці раўнаньняў вышэй за 4 ступень у радыкалах. У 1825 годзе навуковец першым заўважыл шматкратную пэрыядычнасьць гіпэрэліптычных інтэгралаў. У 1826 годзе ўдакладніў і абагульніў тэарэму Кашы пра зьбежнасьць здабытка ступеневых шэрагаў. Пры доказы Абэль карыстаўся лягарытмічнымі прынцыпамі, яшчэ ня ведаючы іх.

Абэль таксама працаваў над поўным дасьледаваньнем умоваў зьбежнасьці на камплекснай плоскасьці. У 1827 годзе ім была зроблена фундамэнтальная праца пра функцыі чыста ўяўнага аргумэнта, функцыі камплекснай зьменнай, пашырыў пераўтварэньне Лежандра, адкрыў камплекснае множаньне. У 1828 годзе Абэль прывёў гіпэрэліптычныя інтэгралы да трох родаў. Даказаў агульную тэарэму пра прыводнасьць сумы абэлевых інтэгралаў з аднольнавымі падынтэгральнымі функцыямі, ліміты якіх зьвязаныя альгебраічнымі суадносінамі, да вызначанага ліку такіх інтэгралаў, а потым дэталёва разглядзеў тэарэму для гіпэрэліптычных функцыяў і адной клясы двухскладаў. Распаўсюдзіў на агульныя альгебраічны інтэграл тэарэму пра перастановы аргумэнта і парамэтра, адкрытую для эліптычных функцыяў.

Вывучаў клясу рознасных раўнаньняў — па сутнасьці нармальных раўнаньняў з камутатыўнай групай Галюа. Ён даказаў шэраг тэарэмаў па тэорыі Галюа. Фактычна, не ўводзячы панятку групы, ён дасьледаваў тэорыю камутатыўных групаў, якія пазьней атрымалі назву абэлевых.

У працы «Дасьледаваньне шэрага , дзе і - любыя камплексныя лікі» ён прывёў дзьве выдатныя тэарэмы:

  • Калі шэраг зьбегваецца пры , то ён зьбегваецца пры ;
  • Сума ступеневага шэрага бесьперапынная па аргумэнту.

Названа ягоным імем[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сачыненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Мэмуары пра альгебраічныя раўнаньні, дзе даказваецца немагчымасьць вырашальнасьці агульнага раўнаньня пятай ступені» (1824)
  • «Доказ немагчымасьці альгебраічнай вырашальнасьці раўнаньняў, ступень якіх паревышае чацьвертую» (1826), дзе тэарэма была канчаткова даказаная.
  • «Мэмуар пра адзіную клясу альгебраічна вырашальных функцыяў» (1829), дзе дасьледуюцца цыклічныя раўнаньні зь яўнымі выразамі каранёў праз каэфіцыенты.
  • «Пра альгебраічную вырашальнасьць раўнаньняў» (была апубліківана ў 1839 годзе), дзе даказаны шэраг тэарэмаў па тэорыі Галюа.
  • «Дасьледаваньне шэрага , дзе і - любыя камплексныя лікі»

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Болгарский Б.В. «Очерки по истории математики»
  • Г. Вилейтнер «История математики от Декарта до середины XIX столетия»
  • К.А. Рыбников «История математики. Том 2»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Нільс Гэнрык Абэльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • ^ а б data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  • ^ Абель, Нильс Генрих // Энциклопедический словарь / под ред. I. AndreevskiyСПб.: Брокгауз—Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 25.
  • ^ а б MacTutor History of Mathematics archive
  • ^ а б Encyclopædia Britannica
  • ^ Ѳ. И. П. Абель // Энциклопедический лексиконСПб.: 1835. — Т. 1. — С. 27–28.
  • ^ SNAC