Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2016-05
Выгляд
Ян Караль Хадкевіч (1560 — 24 верасьня 1621) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Гетман вялікі літоўскі (1605), ваявода віленскі (1616). Прадстаўнік старажытнага магнацкага роду Хадкевічаў, што паходзіў ад кіеўскіх баяраў (XV ст.). Належаў да найстарэйшай, быхаўскай, галіны роду і ад бацькі атрымаў у спадчыну тытул графа «на Шклове, Мышы і Быхаве».
Ян Караль Хадкевіч — адзін з найбольш таленавітых вайскаводаў XVII стагодзьдзя. У сваёй палітычнай дзейнасьці адстойваў сувэрэнітэт Вялікага Княства ў складзе Рэчы Паспалітай.
(артыкул цалкам…)