Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2016-04
Дзераўная — вёска ў Дарагічынскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Імянінскага сельсавету. Дзераўная ляжыць на адлегласьці 18 кілямэтраў на паўночны ўсход ад Антопалю, 25 км на паўночны захад ад Дарагічыну, 30 км на поўдзень ад Бярозы і 7 км на поўнач ад Імяніну.
У вёсцы працуе васьмігадовая школа, дзейнічае сельскі дом культуры з кіназаляй і сельскай бібліятэкай, ёсьць свая крама, пошта ды лазьня, са школай суседнічае мэдычны пункт — Дзераўнянскі ФАП. За школай раскінуўся вясковы парк, абсаджаны шматгадовымі таполевымі дрэвамі па яго ўскрайку ды маладымі рабінамі з дубам уздоўж акраю. У цэнтры парку разьмешчанае футбольнае поле ды валейбольная пляцоўка. Таксама на тэрыторыі парку ляжыць кацельня, якая топіць школу ды сельскі клюб у халодны пэрыяд году.
(артыкул цалкам…)