Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2015-08
Рэмбрант Гармэнзан ван Рэйн (15 ліпеня 1606, Лейдэн — 4 кастрычніка 1669, Амстэрдам) — галяндзкі мастак, майстар жывапісу і гравюры. Як правіла, лічыцца адным з найвялікшых мастакоў у гісторыі эўрапейскага мастацтва. Ягоны ўнёсак у мастацтва прыйшоўся на Галяндзкі залаты час — пэрыяд росквіту і культурных дасягненьняў, калі галяндзкі жывапіс, шмат у чым супрацьлеглы традыцыям барока, дамінаваў у Эўропе.
Здабыўшы славу ў маладыя гады ў якасьці мастака-партрэтыста, наступныя гады Рэмбранта былі адзначаныя асабістымі трагедыямі і фінансавымі цяжкасьцямі. Тым ня менш, гравюры і карціны Рэмбранта былі папулярныя на працягу ўсяго ягонага жыцьця, спрыяючы рэпутацыі творцы як жывапісца. На працягу дваццаці гадоў Рэмбрант быў настаўнікам шэрагу выбітных галяндзкіх мастакоў. Найлепшымі працамі Рэмбранта лічацца партрэты сучасьнікаў, аўтапартрэты і ілюстрацыі да біблійных сюжэтаў. Ён здолеў увасобіць у сваіх творах увесь спэктар чалавечых перажываньняў наватарскай для выяўленчага мастацтва эмацыйнай насычанасьцю. Працы Рэмбранта, надзвычай разнастайныя па жанравай прыналежнасьці, адкрываюць гледачу багаты духоўны сьвет чалавечых пачуцьцяў.
(артыкул цалкам…)