Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2014-05
Проня — рака ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці, а таксама Чавускім, Горацкім і Прапойскім раёнах Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Сож (басэйн Дняпра). Цячэ пераважна па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Даліна добра распрацаваная, глыбокаўрэзаная, скрынкападобная, у вярхоўі невыразная; берагі пераважна стромкія, абрывістыя, у верхнім цячэньні нізкія і забалочаныя. Агульная даўжыня ракі — 172 км. Плошча вадазбору 4910 км². Выдатак вады ў вусьці 29,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.
Пойма Проні была абжытая людзьмі як мінімум з каменнага стагодзьдзя, аб чым сьведчаць шматлікія гарадзішчы, разьмешчаныя па яе берагах. 28 верасьня 1708 году ў раёне вёскі Лясной на ўчастку паміж Проняй і Сажом адбылася бітва пры Лясной, якую Пётар I называў «маці Палтаўскай бітвы». У 1943—1944 гадах, падчас нямецка-савецкай вайны, фронт на рацэ стаяў 9 месяцаў.
(артыкул цалкам…)