Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2014-02
Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім 1389—1392 гадоў — другая вайна за ўладу паміж стрыечнымі братамі: каралём Польшчы і вялікім князем літоўскім Ягайлам і князем Вітаўтам. Першае іх супрацьстаяньне завяршылася прымірэньнем, аднак асноўныя супярэчнасьці не былі зьнятыя. Пасьля вясельля зь Ядзьвігай Ягайла ў 1386 годзе ўступіў на польскі пасад пад імем Уладзіслава II, пакінуўшы намесьнікам у Вялікім Княстве свайго брата Скіргайлу. Апошні не карыстаўся папулярнасьцю ў насельніцтва, у сувязі з чым Вітаўт вырашыў працягнуць барацьбу за літоўскі пасад. Пасьля няўдалай спробы ўзяць сталіцу Вялікага Княства Вільню Вітаўт пайшоў на саюз з рыцарамі Тэўтонскага ордэну. Ордэн быў натуральным супернікам Літвы, але ва ўласных інтарэсах шматлікія князі літоўскія, у прыватнасьці Вітаўт і Ягайла, імкнуліся да ўсталяваньня саюзных адносінаў зь ім.
Супрацьстаяньне ня выявіла відавочнага пераможцу, што прымусіла бакі ісьці на кампраміс. Паводле ўмоваў складзенага ў 1392 годзе Востраўскага пагадненьня Вітаўт прызнаў Ягайлу вярхоўным сюзэрэнам (гаспадаром) Літвы, а сам стаў вялікім князем літоўскім.
(артыкул цалкам…)