Перайсьці да зьместу

Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2013-11

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
95 тэзісаў Мартына Лютэра
95 тэзісаў Мартына Лютэра

Рэфармацыя — рэлігійны й грамадзкі рух у XV і XVI стагодзьдзях, які меў за мэту рэформу хрысьціянства. Пачаткам Рэфармацыі лічыцца выступленьне Мартына Лютэра ў 1517 годзе, а некаторымі — дзейнасьць Яна Гуса на сто гадоў раней. Галоўная мэта — гэта вяртаньне да першакрыніцы, Бібліі, вяртаньне да Боскага погляду на Царкву, на грамадзтва, на чалавека.

Ейным пачаткам прынята лічыць выступленьне доктара багаслоўя Вітэнбэрскага ўнівэрсытэту Мартына Лютэра, якое адбылося 31 кастрычніка 1517 году, калі ён прыбіў да дзьвярэй вітэнбэрскае Замкавае царквы свае «95 тэзісаў», у якіх выступаў супраць існуючых злоўжываньняў каталіцкай царквы, у прыватнасьці супраць продажу індульгенцыяў. Канцом Рэфармацыі можна лічыць падпісаньне вэстфальскіх дамоваў у 1648 годзе, паводле вынікаў якіх рэлігійны фактар перастаў адыгрываць істотную ролю ў эўрапейскай палітыцы.

Асноўнымі прычынамі Рэфармацыі зьяўляліся пераадоленьне фэадальнае раздробленасьці й узьнікненьне цэнтралізаваных дзяржаваў, эканамічны крызыс пасьля зьяўленьня велізарнае колькасьці амэрыканскага золата, спусташэньне банкаў, незадаволенасьць розных слаёў насельніцтва Эўропы маральным раскладаньнем каталіцкае царквы, якое суправаджалася эканамічнай і палітычнай манапалізацыяй. Комплекс мераў, прадпрынятых каталіцкай царквой і езуітамі для барацьбы з Рэфармацыяй, атрымалі назву Контрарэфармацыі.

У выніку рэфармацыі зьявіўся новы кірунак у хрысьціянстве — пратэстанцтва, які ў сваю чаргу мае свае адгалінаваньні: лютэранства (стваральнік — Мартын Лютэр), англіканства (Генрых VIII), кальвінізм (Жан Кальвін) ды іншыя.
(артыкул цалкам…)