Крыстыян Доплер
Крыстыян Доплер | |
Christian Doppler | |
![]() | |
Нарадзіўся |
29 лістапада 1803[1][2][3][4][5][6][7] Зальцбург |
---|---|
Памёр |
17 сакавіка 1853[1][2][3][4][5] (49 гадоў) Вэнэцыя |
Навуковая сфэра | фізыка (оптыка й акустыка) |
Месца працы | Чэскі тэхнічны ўнівэрсытэт, Венскі ўнівэрсытэт |
Альма-матэр | Політэхнічны інстытут |
Вядомы як | выявіў эфэкт Доплера |
Крыстыян Андрэас Доплер (па-нямецку: Christian Andreas Doppler; 29 лістапада 1803, Зальцбург — 17 сакавіка 1853, Вэнэцыя) — аўстрыйскі фізык і матэматык. Адкрыў зьяву зьмены частасьці хвалі, якая выпраменьваецца крыніцай у стане руху. Пасьля гэтую зьяву назвалі эфэктам Доплера.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыстыян Допплер нарадзіўся ў Зальцбургу, быў сынам муляра. Доплер ня здолеў займацца сямейнай справай з-за слабога фізычнага стану.
У 1825 годзе скончыў Політэхнічны інстытут у Вене, з 1835 па 1847 гады працаваў у Чэскім тэхнічным унівэрсытэце, з 1847 году зьяўляўся прафэсарам Горнай і Лясной акадэмій у Кемніцы, з 1848 году быў чальцом Венскай акадэміі навук, з 1850 году — прафэсар Венскага ўнівэрсытэту й дырэктар першага ў сьвеце Фізычнага інстытуту, створанага пры Венскім унівэрсытэце па ягонай ініцыятыве.
Навуковыя інтарэсы Крыстыяна ляжалі ў такіх галінах фізыкі, як то оптыка й акустыка. Асноўныя працы выкананыя па абэрацыі сьвятла, тэорыі мікраскопу й аптычнага далямеру, тэорыі колераў і некаторым іншым тэмам. У 1842 годзе Доплер тэарэтычна абгрунтаваў залежнасьць частасьці ваганьняў, успрыманых назіральнікам, ад хуткасьці й напрамку руху крыніцы хваль і назіральніка адносна адзін аднаго. Гэтая зьява пасьля было названа ягоным імем (эфэкт Доплера). У 1848 годзе гэтая зьява была больш падрабязна вывучана францускім фізыкам Арманам Фізо, а ў 1900 годзе экспэрыментальна даказана Арыстархам Белапольскім. Гэты эфэкт выкарыстоўваецца ў астраноміі для вымярэньня хуткасьці руху зорак і вымярэньня хуткасьці кручэньня вакол сваёй восі зорак.
Памёр Доплер 17 сакавіка 1853 году ў Вэнэцыі. Пахаваны на востраве Сан-Мікеле.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыстыян Доплер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Christian Doppler. MacTutor History of Mathematics archive, University of St Andrews
![]() |
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- ^ а б MacTutor History of Mathematics archive
- ^ а б Encyclopædia Britannica
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ а б Who Named It?
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ Dr. Constant v. Wurzbach Doppler, Christian // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 3. — S. 370.
- ^ Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8