Перайсьці да зьместу

Чарнічны суп

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чарнічны суп
Кубак чарнічнага супу са смажаным какосам (2008 год)
Кубак чарнічнага супу са смажаным какосам (2008 год)
Тыпдэсэрт
Нацыянальная стравашвэдзкая
ПаходжаньнеШвэцыя
РэгіёнЭўропа
Асноўны складнікчарніцы
Распаўсюджаныя складнікіапэльсінавы і цытрынавы сокі, молатая карыца і мята

Чарнічны суп — дэсэртны суп са сьвежых чарніцаў.

Ёсьць багатай на вітаміны стравай, што мае нізкую калярыйнасьць і крэмавую тэкстуру[1].

У прыгатаваньні чарнічнага супу выкарыстоўваюць 400 грамаў сьвежых чарніцаў і літар апэльсінавага соку, паўшклянкі цукру і гарбатную лыжку соку цытрыны, 1/4 гарбатнай лыжцы молатай карыцы і сьвежую мяту[1].

У рондаль насыпаюць чыстыя сьвежыя чарніцы. Дадаюць апэльсінавы сок, цукар і молатую карыцу. Затым зьмешваюць і ставяць на сярэдні агонь. Суп памешваюць і даводзяць да кіпеньня. Зь першымі бурбалкамі рондаль здымаюць з агню. Затым суп астуджаюць у лядоўні або могуць падаваць цёплым. У страву дадаюць сок цытрыны і зьмешваюць у блэндэры да аднастайнасьці. Суп падаюць у крэманках і ўпрыгожваюць лісьцікамі сьвежай мяты. Для сьметанковага адценьня ў кожную порцыю дадаюць па сталовай лыжцы ёгурта[1].

  1. ^ а б в Валянціна Мохар. Чарнічны суп // Партал «Слушна», 4 жніўня 2018 г. Праверана 24 чэрвеня 2022 г.