Чавуская ратуша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Чавуская ратуша
Чавуская ратуша
Чавуская ратуша
Краіна Беларусь
Места Чавусы
Каардынаты 53°48′ пн. ш. 30°58′ у. д. / 53.8° пн. ш. 30.967° у. д. / 53.8; 30.967Каардынаты: 53°48′ пн. ш. 30°58′ у. д. / 53.8° пн. ш. 30.967° у. д. / 53.8; 30.967
Архітэктурны стыль клясыцыстычная архітэктура
Стан страчаная
Чавуская ратуша на мапе Беларусі
Чавуская ратуша
Чавуская ратуша
Чавуская ратуша
Commons-logo.svg Чавуская ратуша на Вікісховішчы

Чавуская ратуша — помнік архітэктуры XVIII ст. у Чавусах, адзін з сымбаляў места. Знаходзілася на гістарычным Рынку, побач з кляштарным комлексам айцоў-кармэлітаў. Твор архітэктуры барока. Існавала да сярэдзіны XIX ст.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абмеры, XIX ст.

12 жніўня 1634 кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Чавусам Магдэбурскае права. Неўзабаве ў цэнтры места, на Рынку збудавалі мураваную ратушу ў стылі барока. У сярэдзіне XIX ст. будынак прыйшоў у заняпад.

У 1780 годзе на месцы, дзе цяпер знаходзіцца мэмарыяльны комплекс у мескім парку, збудавалі новую ратушу. На працягу 70 гадоў у Чавусах было дзьве ратушы. У 1840 годзе будынак новай ратушы перабудавалі пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Але на старым падмурку будынак пачаў хутка разбурацца, і ўжо ў 1864 годзе царкву разабралі.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ратуша мела вежавую кампазыцыю з купальным завяршэньнем. На будынку знаходзіўся вялікі гадзіньнік.

Вакол ратушы ў адвольным парадку разьмяшчаўся комлекс крамаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зубовіч Я. Чавусы — горад Святога Марціна: (нарысы па гісторыі ад заснавання да 1917 г.). — Магілеў: Магілёўская абласная тыпаграфія, 2008. — 254, [1] с.: іл., факсім. ISBN 978-985-6848-34-9

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]