Цімафей Мартынаў
| Цімафей Мартынаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 6 траўня 2005[1] (21 год) | |
| Рост | 180 см[1] | |
| Вага | 69 кг[1] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Іслач (у арэндзе з клюбу «Арэнбург») | |
| Нумар | 11 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2022—2023 | Менск | 39 (6) |
| 2024— | Арэнбург | 0 (0) |
| 2025 | → Дынама Берасьце | 10 (0) |
| 2026 | → Дняпро Магілёў | 15 (2) |
| 2026— | → Іслач | |
| Зборныя | ||
| 2023— | Беларусь (да 21) | 4 (1) |
| 2023 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Цімафе́й Марты́наў (нар. 6 траўня 2005 году) — беларускі футбаліст, нападнік прысталічнай «Іслачы» (у арэндзе з расейскага «Арэнбургу») і моладзевай зборнай Беларусі. Паходзіць з спартовай сям’і, бо ягоны дзед Юры Мартынаў таксама некалі быў футбалістам, які абараняў колеры сталічных «Дынама» і «Тарпэда».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаў займацца футболам у структуры «Менску». Пазьней перабраўся ў акадэмію берасьцейскага «Дынама», а ў пачатку 2021 году далучыўся да «Руха», дзе зь лета стаў выступаць за дубль. У сакавіку 2022 году, пасьля таго як берасьцейскі клюб зьняўся з Найвышэйшай лігі, стаў гульцом «Менску». Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 9 красавіка 2022 году, выйшаўшы на зьмену ў канцы сустрэчы з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ» (1:0). Пасьля зыходу зь «Менску» Ўладзімера Хвашчынскага Мартынаў стаў галоўным нападнікам менчукоў, правёўшы 25 матчаў у Найвышэйшай лізе, дзе шэсьць разоў улучыў мяч у браму супернікаў. У 2024 году студзені некалькі разоў выпраўляўся з расейскім «Арэнбургам» на зборы. У лютым склаў працоўную ўгоду з гэтым клюбам[2]. У расейскай камандзе ня даў рады, вярнуўшыся ў сярэдзіне лета 2025 году на правах арэнды ў берасьцейскае «Дынама»[3]. У сэзоне 2026 году таксама на правах арэнды стаў нападнікам магілёўскага «Дняпра»[4]. У сярэдзіне ліпеня быў адкліканы «Арэнбургам»[5]. Пасьля гэта зноў быў аддадзены ў арэнду, але ўжо «Іслачы»[6].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У кастрычніку 2021 года гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 7 верасьня 2023 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Эўропы 2025 году супраць зборных Фарэрскіх астравоў (2:3).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 4 https://fcminsk.by/player/timofej-martynov-2/
- ↑ «Минск» продал «Оренбургу» Мартынова. Его новый тренер работал с ним на берегах Буга (рас.)
- ↑ Тимофей Мартынов вернулся в брестское "Динамо" (рас.). Football.by (2025-07-14). Праверана 2025-07-14 г.
- ↑ "Днепр" арендовал Тимофея Мартынова (рас.). Football.by (2026-01-15). Праверана 2026-01-24 г.
- ↑ Тимофей Мартынов покинул "Днепр" (рас.). Football.by (2026-07-21). Праверана 2026-07-25 г.
- ↑ Тимофей Мартынов стал игроком "Ислочи" (рас.). Football.by (2026-07-23). Праверана 2026-07-25 г.