Перайсьці да зьместу

Цьвярская Карэлія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цьвяркая Карэлія[1] (па-карэльску: Tverin Karjala) — шэраг тэрыторыяў Цьвярской вобласьці ў Расейскай Фэцэрацыі, раён кампактнага расьсяленьня цьвярскіх карэл.

Гэаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карэльскія вёскі на мапе Цьвярской губэрні ў XIX-XX стагодзьдзі

Уцекачы з Карэльскага павету Водзкай пяціны сяліліся на палацавых (дзяржаўных) землях Бежацкага верха й іншых частак Бежацкай пяціны, якія апусьцелі з прычыны бязладзіцы й прыгнёту Смутнага часу, гістарычна гэтыя тэрыторыі й склалі Цьвярскую Карэлію. Да пачатку XX стагодзьдзя найбольшая колькасьць цьвярскіх карэл пражывала ў Бежацкім, Весьегонскім, Вышневалацкім, Наваторскім, часткова ў Цьвярскім, Зубцоўскім, Кашынскім паветах. Па дадзеных перапісу 1926 году цьвярскіх карэлаў налічвалася 140.567 чалавек, зь іх больш за 95% валодала карэльскай мовай.

У 1930 годзе, па дадзеных статыстычнага зборніка Масаблвыканкама (у гэты час усходняя частка былой Цьвярской губерні ўваходзіла ў склад Маскоўскай вобласьці), карэлы пражывалі ў наступных раёнах: Весьегонскі - 13.017 чалавек альбо 25,08% ад усяго насельніцтва раёна, Краснахолмскі - 4.420 7%, Лясны - 3.152 альбо 14%, Ліхаслаўльскі - 23.035 - 56%, Максаціхінскі - 28.895 чал. - 45%, Малакоўскі - 1.552 чал. - 2%, Рамяшкоўскі - 24.550 чал. - 45%, Санкаўскі - 4.027 чал. - 8%, Сьпіроўскі - 11.181 чал. - 33%, Талмачэўскі - 24.469 чал. - 95%. Усяго карэл па вобласьці ў 1930 годзе было 150.617 чал.

Па перапісах у Цьвярской вобласьці карэл налічвалася:

1970 - 38.064;

1979 - 30.387;

1989 - 23.169;

Па перапісу 2002 году ў Цьвярской вобласьці цьвярскіх карэл налічвалася 14.633 чалавека, па перапісу 2010 году - 7.394 чалавека.

Карэльскія вёскі і сёлы

Перасяленьне карэлаў на Цьвярскую зямлю праводзілася маскоўскім урадам арганізавана, месцы, прызначаныя для селішча карэлаў, загадзя аглядаліся, паказвалася, колькі сямействаў можа быць паселена. Сяліліся карэлы ў асноўным на пустках (гэта значыць на месцы запусьцелых вёсак), першапачатковыя расейскія назвы звычайна захоўваліся. У XІX-пачатку XX стагодзьдзя ўзьнікаюць новыя вёскі (выселкі) і хутары.

Карэльскія вёскі пераважаюць у Ліхаслаўскім раёне, складаюць значную частку ў Максаціхінскім, Рамяшкоўскім, Сьпіраўскім і Весьегонскім раёнах. Цяпер у большасьці зь іх насельніцтва зьмяшанае ці расейскае.

Найбольш буйныя карэльскія населеныя пункты: Талмачы, Мікшына, Казлова, Алёшына, Нікольскае, Трэсна. Горад Ліхаслаўль узьнік на месцы карэльскіх вёскаў Асташкава й Ліхаслаўль.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утварэньне Цьвярской Карэліі зьвязана з масавым перасяленьнем карэлаў зь месцаў свайго пражываньня на Карэльскім пярэсмыку і ў Паўночным Прылажжы на пустуючыя палацавыя землі Бежацкага верха ў другой палове XVІ—першай чвэрці XVІІІ стагодзьдзяў. Пазбаўленыя сувязяў са сваімі супляменьнікамі ў Аланецкай і Беламорскай Карэліі, цьвярскія карэлы з часам вылучыліся ў асобны субэтнас карэл, які размаўляе на асаблівым цьвярскім дыялекце карэльскай мовы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карэльскі нацыянальная акруга

8 ліпеня 1937 на тэрыторыі кампактнага пражываньня цьвярскіх карэлаў была створана Карэльская нацыянальная акруга, якая складаецца з трох ужо існавалых і дзьвюх наваствораных раёнаў: Ліхаслаўльскага, Новакарэльскага, Рамяшкоўскага, Максаціхінскага, Казлоўскага. Сталіцай акругі зьяўляўся горад Ліхаслаўль. За першы год існаваньня акругі было створана мноства карэльскіх культурных і адукацыйных установаў, аднак 25 лютага 1939 г. ён спыніў сваё існаваньне, а многія актывісты карэльскага руху Цьвярской вобласьці былі арыштаваныя.

Цьвярская нацыянальна-культурная аўтаномія цьвярскіх карэл

У 1997 годзе была ўтвораная Цьвярская нацыянальна-культурная аўтаномія цьвярскіх карэл[2], якая ўяўляе сабой грамадзкае аб’яднаньне людзей гэтай нацыянальнасьці на аснове добраахвотнай самаарганізацыі ў мэтах вырашэньня пытаньняў захаваньня самабытнасьці, разьвіцьця роднай мовы, адукацыі, нацыянальнай культуры. Уключае шэсьць раённых і адну гарадзкую культурную аўтаномію.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Глинка Ф. Н., О древностях в Тверской Карелии. Извлеч. из писем Ф. Н. Глинки к П. И. Кеппену — 1836.
  2. ^ ТВЕРСКАЯ РЕГИОНАЛЬНАЯ АВТОНОМИЯ ТВЕРСКИХ КАРЕЛ