Царква Сьвятых Пятра і Паўла (Рыбакі)
Царква Сьвятых Пятра і Паўла — праваслаўны храм у в. Рыбакі, Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Разьмешчаны на заходнім баку ад вёскі, на могілках. Пабудавана ў 1936 г. з бэтонных блёкаў.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры з рысамі рэтраспэктыўна-рускага стылю. Храм вырашаны прамавугольным у пляне аб’ёмам пад двухсхільным дахам, над якім узьведзены васьмігранны барабан з цыбулепадобным купалам. Да франтальнага фасаду далучана двух’ярусная чацьверыковая званіца, накрытая шатром з галоўкай. Прамавугольная апсыда пад двухсхільным дахам. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Інтэр’ер
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Усярэдзіне малітоўная заля перакрытая драўляным корабавым скляпеньнем, адкрыта ў васьмігранны сьветлавы барабан. Апсіда вылучана 1-ярусным драўляным іканастасам.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Сьвятых Пятра і Паўла (рас.) на Глёбус Беларусі Архівавана 23 траўня 2013.
- Царква Сьвятых Пятра і Паўла , Radzima.org