Царква Сьвятых Барыса і Глеба (Полацак)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятых Барыса і Глеба | |
Царква Сьвятых Барыса і Глеба | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Полацак |
| Каардынаты | 55°28′31,78″ пн. ш. 28°47′02,89″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | праваслаўе |
| Эпархія | Полацкая япархія[d] |
| Архітэктурны стыль | Полацкая школа дойлідзтва[d] |
| Дата заснаваньня | XII ст. |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятых Барыса і Глеба на мапе Беларусі Царква Сьвятых Барыса і Глеба | |
Царква Сьвятых Барыса і Глеба — помнік архітэктуры XII стагодзьдзя ў Полацку. Знаходзілася на Задзьвіньні, у прадмесьці Бельчыцы, пры ўтоку ракі Бяльчанкі ў Дзьвіну. Твор архітэктуры Полацкай школы з элемэнтамі готыкі. У 1920—1950-я[1] гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік (захаваліся падмуркі). Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Царква ўваходзіла ў склад комплексу Бельчыцкага манастыра Сьвятых Барыса і Глеба.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Будаваньне царквы вялося ў XII ст., відаць, паводле праекту дойліда Яана[2], аўтара царквы Сьвятога Спаса.
Па Першай сусьветнай вайне на манастырскім двары разьмяшчаліся вайсковыя склады. У гэты час царкву пачалі разьбіраць на цэглу. У 1911 годзе вывучэньне помніка праводзіў І. Далгоў[3], у 1928 годзе — Іван Хозераў. Апошні замаляваў фрагмэнты фрэскавага росьпісу.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік Полацкай школы дойлідзтва з элемэнтамі готыкі. Гэта быў 1-купальны аб’ём з трыма паўкруглымі апсыдамі. Бакавымі фасадамі ішлі роўныя пілястры, паміж якімі ў два рады разьмяшчаліся вокны, большыя ўверсе і меншыя ўнізе. Сьцены з плінфы на вапнавай рошчыне з цамянкай у тэхніцы «з схаваным радам» — традыцыйны спосаб муроўкі полацкіх будынкаў. Але ў адрозьненьне ад іншых цэркваў у гэтай маляўнічы выгляд узмацняла дадатковая афарбоўка радоў цэглы ў чырвоны колер і адмысловая апрацоўка сьветлых палосаў кладкі, якая імітавала мур зь пескавіку.
Унутраная прастора падзялялася на тры нэфы шасьцю слупамі, якія ішлі ў два рады. Цэнтральны неф быў большы за бакавыя. У заходняй частцы будынка слупы злучаліся прасьценкамі з паўднёвай і паўночнай сьценамі, утвараючы аб’ём прытвора з корабавымі скляпеньнямі. На ім знаходзіліся хоры.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старая графіка
- І. Трутнеў, 1866 г.
- В. Гразноў, 1867 г.
- 1890 г.
- 1893 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- да 1918 г.
- 1910 г.
- 1920-я гг.
- 1920-я гг.
- 1920-я гг.
- 1925 г.
- 1928 г.
- 1928 г.
- 1928 г.
- 1928 г.
- 1928 г.
- 1928 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Памяць: Полацк: Гіст.-дак. хроніка. — Мн.: БелЭн, 2002. — 912 с.: іл. ISBN 985-11-0233-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000639 |