Царква Сьвятой Ганны (Ялова)
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Царква | |
Царква Сьвятой Ганны
| |
Агульны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжаньне | Ялова |
Каардынаты | 52°36′31″ пн. ш. 24°16′0″ у. д. / 52.60861° пн. ш. 24.26667° у. д.Каардынаты: 52°36′31″ пн. ш. 24°16′0″ у. д. / 52.60861° пн. ш. 24.26667° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятой Ганны | |
Царква Сьвятой Ганны на Вікісховішчы |
Царква́ Сьвято́й Га́нны — праваслаўная царква на могілках у вёсцы Ялова Берасьцейскае япархіі, збудаваная ў гонар Сьвятой праведнай Ганны ў 1871 годзе. Царква — помнік народнага драўлянага дойлідзтва.
На працягу ўсёй сваёй гісторыі храм зьяўляўся прыпісным да Шарашоўскае парафіі.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Храм пабудаваны з сасновага бруса. Кампактны прастакутны ў пляне аб’ём пераходзіць у трохкантовую апсыду, трохвальмавае пакрыцьцё якой плястычна ўзбагачае дах асноўнага аб’ёму. Канёк даху над галоўным фасадам завершаны двухяруснай чатырохкантовай вежкай на канічнай падставе. Кантавыя фасады завершаны франтончыкамі з драўлянымі скульптурамі ў іх. Вынас даху на галоўным фасадзе стварае слупковае «падценьне», пад якім разьмешчаны прастакутны ўваходны праём. Справа ад уваходу разьмяшчаецца паўзашклёная вэранда з асобным уваходам. Сьцены пазбаўлены дэкору, прарэзаны прастакутнымі аконнымі праёмамі ў простай дашчанай ліштве.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1 чэрвеня 1961 году дзеючая прыпісная царква ў в. Ялова была зьнятая з уліку Берасьцейскім аблвыканкамам. У 2006 годзе дзяржаўныя ўлады зноў зарэгістравалі праваслаўны прыход царквы Сьвятой Ганны ў в. Ялова.
Набажэнствы ў храме праводзяцца ў дзень памяці Сьвятой праведнай Ганны, на трэці дзень Сьвятой Пасхі, Сьвятой Троіцы і Раства.