Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятога Мікалая (Суднікі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Царква
Царква Сьвятога Мікалая
Краіна Беларусь
Вёска Суднікі
Каардынаты 54°27′4″ пн. ш. 27°14′6″ у. д. / 54.45111° пн. ш. 27.235° у. д. / 54.45111; 27.235Каардынаты: 54°27′4″ пн. ш. 27°14′6″ у. д. / 54.45111° пн. ш. 27.235° у. д. / 54.45111; 27.235
Канфэсія Праваслаўная
Эпархія Маладэчанская 
Архітэктурны стыль Беларускае народнае дойлідзтва
Будаваньне 19801982 гады
Стан дзейная
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Царква́ Сьвято́га Мікала́яправаслаўны храм у в. Суднікі Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Зьяўляецца прыпісным да прыходу Покрыва Найсьвяцейшай Багародзіцы ў мястэчку. Вязынь.

Настаяцель: протаіерэй Міхаіл Чурыла[1], настаяцель храма Сьвята-Усьпенская царквы ў аг. Вязынь.

Сьвята-Мікалаеўская царква ў Судніках

Пабудавана з дрэва, на старадаўніх вясковых могілках. Папярэднюю драўляную царкву разабралі ў 1960-ых гг. і пабудавалі зь яе ўласны дом[2]. Сучасны будынак стаіць у невялікай адлегласьці ад старога падмурку. Будаўніцтва пачалося ў 1980 годзе, а скончылася ў 1982 годзе; вялося на сродкі мясцовых вернікаў з удзелам айца Георгія з Ільянскай царквы. Ініцыятарам і будаўніком быў Іван Лашутка з братамі Грыгорыем і Ігнатам (жыхары суседняй в. Баяры).

Твор народнага дойлідзтва. Прамавугольны ў пляне аб’ём пад двусхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Чатырохгранны барабан над апсідай завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Да фасаду далучаны прытвор з дошак. Аздоблена вэртыкальнай шалёўкай, пафарбаванай у сіні колер.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]