Перайсьці да зьместу

Царква Стрэчаньня Гасподняга (Дарагічын)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Стрэчаньня Гасподняга
Царква Стрэчаньня Гасподняга
Царква Стрэчаньня Гасподняга
Краіна Беларусь
Места Дарагічын
Каардынаты 52°11′12.35″ пн. ш. 25°09′07.36″ у. д. / 52.1867639° пн. ш. 25.1520444° у. д. / 52.1867639; 25.1520444Каардынаты: 52°11′12.35″ пн. ш. 25°09′07.36″ у. д. / 52.1867639° пн. ш. 25.1520444° у. д. / 52.1867639; 25.1520444
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Берасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сайт drogblag.by
Царква Стрэчаньня Гасподняга на мапе Беларусі
Царква Стрэчаньня Гасподняга
Царква Стрэчаньня Гасподняга
Царква Стрэчаньня Гасподняга
Царква Стрэчаньня Гасподняга на Вікісховішчы

Царква Стрэчаньня Гасподняга — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Дарагічыне. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Пярковіцкай вуліцы[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Новую драўляную царкву ў Дарагічыне збудавалі ў 1862 годзе паводле праекту архітэктара Т. Савіча.

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Гэта 4-сьценны зруб пад 2-схільным дахам. На франтальным фасадзе 3-ярусная чацьверыковая званіца з купалам, які завяршае шацёр. Галоўны ўваход вылучаецца 2-слуповым ганкам. Архітэтурны рытм бакавых фасадаў ствараецца раўнамерна разьмешчанымі стральчатымі аконнымі праёмамі і брусамі-сьцяжкамі ў прасьценках.

У малітоўную залю выступаюць балюстрадныя хоры на 2 слупах, апсыда вылучаецца іканастасам. У інтэр’еры захоўваюцца абразы XIX ст.: «Маці Божая Замілаваньне», «Спас Пантакратар», «Маці Божая Вастрабрамская» (у срэбнай чаканай арнамэнтальнай рызе сярэдзіны XVIII ст.), «Стрэчаньне»[1].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 112.
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000174