Царква Ўшэсьця Гасподняга (Кіявічы)
| Помнік гісторыі | |
Царква Ўшэсьця Гасподняга | |
Царква ў першай палове XX ст. | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Кіявічы |
| Каардынаты | 52°59′07″ пн. ш. 26°59′40,50″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Слуцкая япархія[d] |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Ўшэсьця Гасподняга на мапе Беларусі Царква Ўшэсьця Гасподняга | |
Царква Ўшэсьця Гасподняга — царква ў вёсцыя Кіявічы Капыльскага раёну, пабудаваная ў 1882 годзе[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў другой палове 19 стагодзьдзя на сродкі мясцовых жыхароў з цэглы на месцы храму 1752 году. Да 1990-х гг. знаходзілася ў паўзруйнаваным стане, адноўлена, дзейнічае.[2].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Падоўжна-восевая кампазыцыя, цаглянай, абтынкаванай Царква Ўшэсьця Гасподняга складаецца з асноўнага кубічнага аб’ёму, трохапсіднай алтарнай часткі, бабінца з трох’яруснай званіцай[2]. Над асноўным аб’ёмам — васьмігранны сьветлавы барабан са шлемападобным гранёным купалам. У дэкоры фасадаў выкарыстаны плоскія нішы, розныя профілі, зубчыкі і г. д., характэрныя для неарасейскага стылю[2].
Інтэр’ер
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заля храму асьветлена трайнымі аконнымі праёмамі барабану, абапёртага праз парусы на магутныя муры, астатнія памяшканьні перакрыты цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі.
Царква занесена ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэньня[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыкляпэдычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 613Г000168 |