Перайсьці да зьместу

Гібэрніян Эдынбург

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Хібэрніян Эдынбург»)
Гібэрніян
Поўная назва Hibernian Football Club
Заснаваны 1875
Горад Эдынбург, Шатляндыя
Стадыён Істэр Роўд
Умяшчальнасьць: 20 421
Прэзыдэнт Род Пэтры[d]
Кіраўнік Том Фармэр[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 8 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
hibernianfc.co.uk (анг.)

«Гібэрніян» (па-ангельску: Hibernian Football Club) ― шатляндзкі прафэсійны футбольны клюб зь Літу, паўночны Эдынбург. Адзін з двух эдынбурскіх клюбаў разам са сваімі гістарычнымі супернікамі па эдынбурскім дэрбі «Гартсам». Клюб быў закладзены ў 1875 годзе ірляндзкімі мігрантамі[2], але такая самаіндэнтыфікаванасьць была зь цягам часу перайначана[3], бо клюб пачалі патрымліваць у залежнасьці ад месцазнаходжаньня, ня ўлічваючы этнічныя й рэлігійныя прыналежнасьці. Але ж ірляндзкая спадчына адлюстроўваецца ў назьве клюбу, яго колерах і лягатыпе.

Назва клюбу, як правіла, скарачаецца да Hibs. Але каманда таксама мае мянушку Hibees. Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Істэр Роўд», які месьціць 13 800 гледачоў. «Істэр Роўд» зьяўляеццца хатняй арэнай «Гібэрніяну» з 1893 году.

Клюб чатыры разы станавіўся чэмпіёнам Шатляндыі й апошнім разам гэта здарылася ў 1952 годзе. Тры з гэтых чатырох тытулаў прыйшліся паміж 1948 і 1952 гадох, калі за клюб гуляла так званая Цудоўная пяцёрка ― выбітная лінія нападнікаў. Клюб двойчы перамагаў у Кубку Шатляндыі ў 1887 і 1902, але дзевяць разоў атрымліваў паразу ў фіналах кубка, апошні раз зусім нядаўна ў 2001 годзе. Апошні значны трафэй, які клюб змог дадаць да свойго рахунку, быў Кубак лігі Шатляндыі ў 2007 годзе, калі ў фінале «Гібэрніян» быў на галаву вышэйшы за «Кілмарнок». Усяго ж налічваецца тры перамогі клюбу ў гэтым турніры, акрамя гэтага яшчэ ў 1972 і 1991 гадох.

Футбольны клюб «Гібэрніян» быў заснаваны ў жніўні 1875 году Рымска-каталіцкай прыходзкай царквой імя сьвятога Патрыка, якая разьмешчана на вуліцы Каўгэйт у Эдынбургу. Заснавальнікамі клюбу былі Кэнан Эдўард Джозэф Гэнан і прэзыдэнт мясцовай асацыяцыі каталіцкіх маладых мужчынаў, Майкл Ўілаен, які стаў першым капітанам клюбу. Першапачаткова клюб, як і большасьць камандаў Эдынбургу, гуляў свае хатнія матчы на «Мідаўз Парк», які быў разьмешчаны на поўдзень ад цэнтру гораду. У 1880 годзе клюб пераехаў ва ўсходні раён Эдынбургу ― Лэйт, дзе быў збудаваны новы стадыён. У 1891 годзе клюб зноўку пераехаў на новую пляцоўку ― «Істэр Роўд», якая разьмешчалася за некалькі мэтраў ад папярэдняга аб’екта[4].

У 1870-х і 1880-х гадох адзінымі спаборніцтвамі, у якіх бралі ўдзел шатляндзкія клюбы, быў Кубак Шатляндыі, які быў заснаваны ў 1874 годзе. «Гібэрніян» выступаў у гэтым турніры не атрымоўваючы прыкметных посьпехаў. Толькі праз дванаццаць гадоў пасьля свайго заснаваньня клюб атрымаў першую перамогу ў спартовых спаборніцтвах. 12 лютага 1887 году ў фінальны матчы на Кубак Шатляндыі клюб атрымаў перамогу зь лікам 2:1 над камандай «Думбартан», стаўшы, такім чынам, пятай камандаў, якая здолела здабыць Кубак Шатляндыі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]