Кутавая хуткасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Кутава́я ху́ткасьць — фізычная велічыня, што характарызуе, наколькі хутка зьмяняецца кут павароту цела пры ягоным вярчэньні. Кажучы больш фармальна, кутавая хуткасьць — гэта вытворная ад кута павароту па часе:

Пры павароце пункту, што рухаецца па акружыне з радыюсам R, на кут яго перамяшчэньне складае

Адсюль вынікае сувязь паміж кутавой і лінейнай хуткасьцю матэрыяльнага пункту:

Такім чынам, пры вярчальным руху кожны пункт цела мае сваю хуткасьць, якая залежыць ад яго адлегласьці R ад воcі вярчэньня. У той жа час, кутавая хуткасьць усіх пунктаў (для абсалютна цьвёрдага цела) аднолькавая.

Кутавая хуткасьць можа разглядацца як вэктар, які накіраваны ўздоўж восі вярчэньня так, што калі глядзець у кірунку вэктара, то вярчэньне адбываецца паводле гадзіннай стрэлкі. Вэктар кутавой хуткасьці належыць да псэўдавэктараў.

Вэктар кутавой хуткасьці можна вызначыць наступным чынам:

дзе  — вэктар радыюсу, накіраваны ад цэнтру акружыны да матэрыяльнага пункту.

Модуль кутавой хуткасьці вымяраюць радыянамі за сэкунду.