Матэрыяльны пункт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Матэрыя́льны пункт — цела, якое пры вырашэньні пэўнай фізычнай задачы ўмоўна прымаецца за пункт. Гэта азначае, што геамэтрычныя памеры цела прымаюцца роўнымі нулю.

Матэрыяльны пункт — гэта найпрасьцейшая з мэханічных сыстэм, якая можа рухацца толькі паступальна і ня можа вярцецца або дэфармавацца.

Прадстаўленьне цела ў якасьці матэрыяльнага пункту дапушчальна, калі выконваюцца наступныя ўмовы:

  • цела мае невялікія памеры (у маштабе дадзенай задачы)
  • цела рухаецца паступальна або яго вярчальны рух у дадзенай задачы можна ня ўлічваць

Дапушчальнасьць або недапушчальнасьць прыняцьця цела за матэрыяльны пункт вызначаецца ўмовамі канкрэтнай задачы. Так, напрыклад, Зямлю можна лічыць матэрыяльным пунктам пры разглядзе яе руху вакол Сонца і нельга — калі разглядаецца яе рух вакол сваёй восі.