Вузел (адзінка вымярэньня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ву́зеладзінка вымярэньня хуткасьці, роўная адной марской мілі за гадзіну.

Так як існуюць розныя азначэньні марской мілі, адпаведна, і вузел можа мець розныя значэньні.

Па міжнародным азначэньні, адзін вузел роўны 1,852 км/г (дакладна) або 0,5144444 м/с. Гэтая адзінка вымярэньня, хоць і зьяўляецца пазасыстэмнай, дапушчаецца для выкарыстаньня нараўне з адзінкамі СІ.

Паходжаньне назвы зьвязана з прынцыпам выкарыстаньня сэктарнага лага. Хуткасьць судна вызначалася як лік вузлоў на ліне (тонкі трос), якія прайшлі праз руку вымяраючага за вызначаны час (звычайна 15 сэкунд).

Вузел і міжнародная марская міля шырока выкарыстоўваюцца ў марскім і паветраным транспарце. Вузлы лічыліся самым распаўсюджаным вымярэньнем у Ангельшчыне да 1965 году, але пасьля перарашэньня яны сталі менавацца мілямі.