Перайсьці да зьместу

Хрысьціна Алчэўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хрысьціна Алчэўская
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 4 (16) сакавіка 1882[1]
Памерла 1 жніўня 1931(1931-08-01) (49 гадоў)
Пахаваная
Бацькі Аляксей Алчэўскі[d]
Khrystyna Alchevska[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, паэтка
Гады творчасьці 1905—1931
Мова украінская мова і расейская мова
Дэбют 1905
Значныя творы Вишневий цвіт, 1912, Луїза Мішель, 1930

Хрысьці́на Алчэўская (па-ўкраінску: Христина Алчевська; 16 сакавіка 1882, Харкаў, Расейская імпэрыя — 27 кастрычніка 1931, Харкаў, СССР) — украінская паэтка, пісьменьніца, драматургіня, перакладніца.

Нарадзілася 16 сакавіка 1882 году ў сям’і прамыслоўца ў Харкаве. Ейны бацька Аляксей Кірылавіч — грамадзкі дзяяч, які ўдзельнічаў ва ўкраінскіх асьветніцкіх гуртках. Маці, Хрысьціна Данілаўна, была вядомай народнай асьветніцай і арганізатаркай асьветніцкай працы сярод сялянства і працоўных.

У 1902 г. скончыла Першую жаночую гімназію ў Харкаве. Год навучалася ў Сарбоне ў Парыжы. Пасьля вяртаньня дадому працавала настаўніцай францускай мовы ў сярэдняй школе. Адначасова працавала ў выдавецкім камітэце Харкаўскага таварыства пісьменнасьці[2].

У 1905 г. яна даслала ў рэдакцыю кіеўскай газэты «Боротьба» рэвалюцыйны марш, які пачынаўся словамі «Гей, на бій, за нами встануть». Рукапіс трапіў у рукі жандараў. Яны прыйшлі з ператрусам на кватэру да Алчэўскіх у Харкаве, але нічога не знайшлі.

З 1903 г. працавала ў нядзельнай школе маці, дзе, нягледзячы на ўсеагульную забарону, чытала вучням украінскія кнігі. У той жа час яна зрабіла першыя крокі ў нелегальнай дзейнасьці, спрабавала стварыць украінскі жаночы гурток[3].

Пачынаючы з 1905 г. выкладала ўкраінскую і францускую мовы ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах Харкава.

У гады рэвалюцыі прымала актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзеньні мітынгаў і страйкаў, мела сувязі з падпольлем.

Друкавалася ў харкаўскіх газэтах і часопісах, была чаліцай Украінскага таварыства драматургаў і кампазытараў, падрыхтавала двухтомнае выданьне твораў, якія пасьля ейнай сьмерці па розных прычынах не пабачылі сьвет. Яна пакінула вялізную рукапісную спадчыну (каля 4 тыс. твораў), значная частка якой захоўваецца ў адзьдзеле рукапісаў Інстытуту літаратуры НАН Украіны і Нацыянальнай бібліятэцы імя Ў. Вярнадзкага.[4].

Жыцьцё Хрысьціны Алчэўскай абарвалася раптоўна. Увосень 1931 году на вакзале Харкава ейнае адзеньне было заціснутае дзьвярыма цягніка, машыніст не заўважыў і цягнік рушыў, пацягнуўшы Х. Алчэўскую па плятформе. Пасьля гэтага выпадку ў яе здарыўся сардэчны прыступ. 27 кастрычніка 1931 г. пісьменьніца памерла адна ў Харкаве на 49-м годзе жыцьця, амаль бяз сродкаў да існаваньня[5].

На працягу 1907—1917 г. выйшаў шэраг паэтычных зборнікаў паэткі: «Туга за сонцем» (1907), «Сонце з-за хмар», «Пісня життя» (1910), «Вишневий цвіт» (1912), «Пісні серця і просторів», «Моєму краю» (1914), «Спомини» (1915), «Мандрівець», «Встань, сонце» (1916), «Пробудження» (1917) і інш. Ейныя вершы друкаваліся ў такіх пэрыядычных выданьнях, як: «Літературно-науковий вісник», «Вільна Україна», «Рідний край», «Українська хата», «Зоря»; у альманахах «Терновий вінок», «В неволі»; у жаночым часопісе «Мета» (Львоў), газэце «Боротьба» і інш[6].

Паралельна з творчай дзейнасьцю Х. Алчэўская займалася і перакладамі: з расейскай і францускай на ўкраінскую і наадварот. Асаблівую каштоўнасьць сярод іх маюць раманы В. Гюго, вершы Вальтэра, П. Карнэля, І. Франка, Т. Шаўчэнкі, А. Пушкіна, К. Рылеева, творы Талстога, Анры Барбюса, Жуля Вэрна, Люізы Мішэль і іншыя. На жаль, пераважная большасьць гэтых перакладаў засталася ў рукапісах[7].

Акрамя лірычных матываў, у творчасьці аўтаркі прасочваецца любоў да роднага краю і абяздоленых людзей. Яна выступала супраць сацыяльнага і нацыянальнага запрыгоньваньня ўкраінскага грамадзтва, выказвала веру ў ягоную шчасьлівую будучыню. Вызваленьне народу Хрысьціна Алчэўская зьвязвала з украінізацыяй моладзі. На ейную думку, украінцы ў Расейскай імпэрыі асуджаныя на дэнацыяналізацыю і асыміляцыю[8].

• «Туга за сонцем» (1907),

• «Сонце з-за хмар» (1910),

• «Пісня життя» (1910),

• «Вишневий цвіт: поезії та оповідання» (1912),

• «Моєму краю» (1914),

• «Пробудження» (1917),

• «Луїза Мішель», Драматична поема, (1930).

  1. ^ Енциклопедія історії України (укр.)Київ: Наукова думка, 2003. — ISBN 966-00-0632-2
  2. ^ Мельничук Б. Алчевська Христя (Христина) Олексіївна // Тернопільський енциклопедичний словник: у 4 т. / редкол.:Г. Яворський та ін. — Тернопіль: Видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2004. — Т. 1: А — Й. — С. 34. — ISBN 966-528-197-6.
  3. ^ Христина Алчевська | Національна бібліотека України імені В. І. Вернадського. www.nbuv.gov.ua, http://www.nbuv.gov.ua/node/5443
  4. ^ В. О. Дорошенко. Алчевська Христина Олексіївна // Енциклопедія Сучасної України: електронна версія [онлайн] / гол. редкол.: І. М. Дзюба, А. І. Жуковський, М. Г. Железняк та ін.; НАН України, НТШ. Київ: Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2001, https://esu.com.ua/search_articles.php?id=43865
  5. ^ Христина Алчевська | Національна бібліотека України імені В. І. Вернадського. www.nbuv.gov.ua, http://www.nbuv.gov.ua/node/5443
  6. ^ Христина Алчевська | Національна бібліотека України імені В. І. Вернадського. www.nbuv.gov.ua, http://www.nbuv.gov.ua/node/5443
  7. ^ Алчевська Христина Олексіївна // Українська музична енциклопедія / Ін-т мистецтвознавства, фольклористики та етнології ім. М. Т. Рильського НАН України. 2006. — Т. 1. — C. 50
  8. ^ Христина Алчевська | Національна бібліотека України імені В. І. Вернадського. www.nbuv.gov.ua, http://www.nbuv.gov.ua/node/5443