Перайсьці да зьместу

Хойнаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хойнаў
Населены пункт
Сярэднявечная вежа
Сярэднявечная вежа
Сьцяг Герб
Краіна Польшча
Ваяводзтва Ніжнесылескае
Павет Легніцкі
Дата заснаваньня XIV стагодзьдзе
Места з 1333
Кіраўніцтва і ўлада
Бурмістар Ян Сэркес
Геаграфія
Плошча 5,32 км²
Вышыня НУМ 170 ± 1 м
Часавы пас
Каардынаты 51°16′ пн. ш. 15°56′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць ▲ 14 367 чал. (2011)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +48 76
Паштовыя індэксы 59-225
TERYT 5020209011
Нумарны знак DLE
Сайт chojnow.eu
Хойнаў на мапе Польшчы
Хойнаў
Хойнаў
Хойнаў

Хо́йнаў (па-польску: Chojnów), гіст. Га́йнаў (па-польску: Hajnów, па-нямецку: Haynau) — места і гміна ў Легніцкім павеце Ніжнесылескага ваяводзтва, на рацэ Скора. Найвялікашае па колькасьці насельніцтва места ў Легніцкім павеце і 27 — у ваяводзтве. Насельніцтва — 14 367 жыхароў (2011).

Хойнаў знаходзіцца ў цэнтральна-заходняй частцы Ніжнесылескага ваяводзтва, у заходняй частцы Легніцкага павету. Празь места ва ўсходнім кірунку працякае рака Скора і рака Млыноўка — у заходнім.

Хойнаў мае аўтамабільнае і чыгуначнае злучэньне з найбольшымі местамі Польшчы. За 5 км на поўдзень ад места знаходзіцца аўтастрада А4.

Места плошчаю 5,32 км²[2] займае 0,71% паверхні павету.

Паселішча зьявілася тут у XIII стагодзьдзі пад назваю Гайнаў. У 1333 року атрымала мескія правы і з тае пары пачало хутка разьвівацца.

Па наезьдзе гусітаў месца перажыла заняпад. Быў спалены амаль увесь цэнтар і замак, аднак княскія прывілеі дазволілі хутка вярнуць былую веліч. Найбольшага росквіту Хойнаў дасягнуў у XVI стагодзьдзі, аднак пад яго канец надышоў упадак, спрычынены як пажарамі, так і эпідэміяй зь вялікай колькасьцю ахвяраў (1613).

Пасьля Трыццацігадовай вайны 1618—1648 і чарговай эпідэміі насельніцтва амаль цалкам было зьнішчанае. Пасьля трох войнаў у 1740 року Хойнаў адышоў да Прусіі.

У сярэдзіне XIX стагодзьдзя адчыненая чыгунка, якая злучыла места з Баляслаўцам і Легніцай, што станоўча паўплывала на разьвіцьцё гаспадаркі, зьявіліся мэталюргічная, папяровая і скураная прамысловасьць, а таксама друкарня. У гэтую пару колькасьць насельніцтва вырасла ўдвая.

Напрыканцы II сусьветнай вайны Хойнаў апынуўся ў сфэры вайсковых дзеяньняў 1-га Ўкраінскага фронту Саветаў. 10 лютага 1945 52-я армія пад даводзтвам генэрала Кароцьева здабыла места; 60% яго было зруйнавана. Паводле вынікаў дамовы між дзяржавамі-пераможцамі места было перададзенае Польшчы. Нямецкае насельніцтва было пераселенае за Одру; места пэўны час называлася Гаевіцка, пасьля чаго была прынятая гістарычная форма Хойнаў.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • гістарычны цэнтар
  • касьцёл парафіі Беззаганнага Зачацьця НПМ («малы касьцёл», 1909—1911)
  • эвангельскі збор Панны Марыі, цяпер рыма-каталіцкі касьцёл сьвятых Пятра і Паўла («вялікі касьцёл», XIV, XV стагодзьдзі, 1659, 1857 рокі)
  • замак Пястаў, цяпер Рэгіянальны музэй (другая палова XIII стагодзьдзя, XIV-XV стст., 1546 рок, канец XVIII ст., сяр. XX ст.)
  • комплекс чыгуначнага вакзалу (1908)
  • даўняя плябанія (XVIII, XIX стст.)
  • комплекс цукроўні (1882, 1910-35)
Колькасьць насельніцтва
РокКолькасьць РокКолькасьць
1428 15 1788 2076
1633 500 1801 2314[3]
1657 180 1890 8115
1742 400 2005 14 510

Ураджэнцы і жыхары

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. ↑ Ludność. Stan i struktura w przekroju terytorialnym. Stan w dniu 31 III 2011.
  2. ↑ Portal Regionalny i Samorządowy REGIOset (пол.). regioset.pl. Праверана 14 верасьня 2010 г.
  3. ↑ Ryszard Gładkiewicz; Chojnów dawniej i dziś; 1992 — s.34
  • Henryk Szoka. Opowieści o Chojnowie. Legnica 1987.
  • Dolnośląskie Towarzystwo Społeczno-Kulturalne, Towarzystwo Miłośników Chojnowa. Chojnów i okolice. Wrocław 1986.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]