Хатынецкі раён
Выгляд
| Хатынецкі раён | |
| Хотынецкий район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Арлоўскую вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Хатынец |
| Дата ўтварэньня | 21 жніўня 1939 |
| Насельніцтва (2018) | 9376 (17-е месца) |
| Шчыльнасьць | 11,64 чал./км² |
| Плошча | 805,6 км² (17-е месца) |
| Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · сярэдняя вышыня · найніжэйшы пункт | 263 м 233 м 204 м |
| Месцазнаходжаньне Хатынецкага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | MSK |
| Тэлефонны код | 48 642 |
| Паштовыя індэксы | 303930 |
| Код аўтам. нумароў | 57 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Хатыне́цкі раён (па-расейску: Хотынецкий район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Арлоўскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Хатынец.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Хатынецкі раён мяжуе са Знаменскім, Урыцкім і Шаблыкінскім раёнамі, а таксама з Бранскай і Калускай абласьцямі. Плошча раёну складае 791,3 км². Тэрыторыя раёну носіць няроўны характар. Большая частка тэрыторыі разьмешчана на вышыні 215—235 мэтраў над узроўнем мора. Значная частка зямлі схільная да воднай эрозіі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У часы Расейскай імпэрыі тэрыторыя раён была часткай Арлоўскай, а потым Бранскай губэрняў. Хатынецкі раён быў утвораны 17 чэрвеня 1929 году ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сайт раённай адміністрацыі (рас.)
| |||||||||||||