Навасільскі раён
| Навасільскі раён | |
| Новосильский район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Арлоўскую вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Навасіль |
| Дата ўтварэньня | 30 ліпеня 1928 |
| Насельніцтва | |
| Плошча |
|
| Месцазнаходжаньне Навасільскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Навасі́льскі раён (па-расейску: Новосильский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Арлоўскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Навасіль.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Навасільскі раён мяжуе з Карсакаўскім, Новадзеравенькаўскім, Вярхоўскім, Залегашчанскім і Мцэнскім раёнамі. Плошча раёну складае 778,3 км².
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Навасільскі раён быў утвораны 30 ліпеня 1928 году ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР. У 1965 годзе раён быў скасаваны, але 12 студзеня 1965 году зноўку адноўлены.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раён валодае значнай культурнай спадчынай. Маецца Сьвята-Духавы мужчынскі манастыр у сяле Задушнае. Упершыню ён быў згаданы ў 1619 годзе, хоць існаваў яшчэ з XVI стагодзьдзя. З 2004 году на тэрыторыі сяла зарэгістраваная праваслаўная суполка Сьвята-Духава храма.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Навасільскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт раённай адміністрацыі (рас.)
| |||||||||||||