Перайсьці да зьместу

Хайтарма (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хайтарма / Вяртаньне
Qaytarma
Жанр гістарычная драма
Рэжысэр Ахтэм Сейтаблаеў
Сцэнарыст Мікалай Рыбалка
Прадусар Ленур Ісьлямаў
У ролях Ахтэм Сейтаблаеў,
Аляксей Гарбуноў,
Андрэй Мастрэнка,
Андрэй Самінін,
Усьніе Халілава,
Юры Цурыла,
Валеры Шытавалаў
Кампазытар Джаміль Карыкаў,
Сяргей Круцэнка
Апэратар Уладзімер Іваноў
Мантаж Сяргей Клепач
Вытворчасьць Тэлеканал «ATR»
Дата выхаду 2013 год
Працягласьць 90 хвілінаў
Краіна Украіна
Мова расейская,
крымскататарская
Бюджэт 1,5 млн $
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Хайтарма» (па-крымскататарску: Qaytarma, «Вяртаньне») — першы крымскататарскі паўнафарматны мастацкі фільм і першая мастацкая кінакарціна пра дэпартацыю крымскіх татараў. Рэжысэр фільму і выканаўца галоўнай ролі — Ахтэм Сейтаблаеў.

Фільм распавядае пра трагічную дату ў гісторыі крымскататарскага народу — 18 траўня 1944 году — пачатак сталінскай дэпартацыі крымскіх татараў. У цэнтры сюжэту фільма — лётчык, двойчы Герой Савецкага Саюзу Аметхан Султан (нацыянальны герой крымскататарскага народу). У траўні 1944 году пасьля вызваленьня Севастопаля Аметхан адпраўляецца ў адпачынак у родную Алупку. На яго вачах 18 траўня НКВД пачынае дэпартацыю крымскіх татараў.

Акторы і здымкі фільму

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Здымкі адбываліся ў 2012 годзе ў Алупцы, Бахчысарайскім раёне і Судаку. Здымкі трывалі паўгады. У кінастужцы зьняліся вядомыя акторы — Аляксей Гарбуноў, Юры Цурыла, Андрэй Самінін, Аляксей Трытэнка, Дзьмітры Суржыкаў.

У галоўных ролях фільму:

У масавых сцэнах кінастужкі «Хайтарма» зьняліся больш за тысячу чалавек з усяго Крыму. Большая іх частка — старыя людзі, што перажылі трагічныя падзеі 18 траўня 1944 году.[1]

Фільм зьняты на сродкі крымскататарскага бізнэсмэна Ленура Ісьлямава на яго тэлеканале ATR. Гэта першая поўнамэтражная мастацкая карціна, створаная прадакшн-студыяй тэлеканалу ATR.

Прэм’ера фільму адбылася 17 траўня 2013 году напярэдадні 69-й гадавіны дэпартацыі крымскататарскага народу ў Сімфэропалі ў кінатэатры імя Тараса Шаўчэнкі. У прэм’ерным паказе прымалі ўдзел намесьнік старшыні Рады міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым Георгі Псароў, старшыня Мэджлісу крымскататарскага народу Мустафа Джамілеў, унучка Аметхана Султана Вераніка Аметхан, загадчык Алупкінскага музэю Аметхана Султана Мустафа Мустафаеў. Пасьля прэм’еры «Хайтарма» ўся зала плакала і апладзіравала стоячы.

З 18 траўня фільм «Хайтарма» дэманстраваўся таксама ў кінатэатрах Керчы, Белагорску, Феадосіі, Судаку, Эўпаторыі, пас. Кіраўскага. Фільм не плянаваўся як камэрцыйны праект, але з-за аншлягу паказ фільму ў кінатэатрах Крыму быў падоўжаны да 30 чэрвеня. 8 чэрвеня 2013 адбылася прэзэнтацыя фільму ў Кіеве, а 17 чэрвеня — закрыты паказ у Маскве.[2] У рамках Тыдня крымскататарскай культуры фільм быў паказаны ў Львове 29 кастрычніка 2013 году. У прэм’ерным паказе брала ўдзел творчая каманда фільму, у прыватнасьці выканаўца галоўнай ролі і рэжысэр Ахтэм Сейтаблаеў. Фільм таксама быў паказаны па-за конкурсам на Казанскім міжнародным фэстывалі мусульманскага кіно (верасень 2013 г.).

Для замежнага пракату выкананы пераклад фільму на ангельскую і турэцкую мовы. У ліпені 2013 усьлед за Кіевам і Масквой прэм’ерны паказ першага крымскататарскага мастацкага фільму «Хайтарма» прайшоў і ў Нью-Ёрку, дзе пражывае самая шматлікая дыяспара крымскіх татараў Амэрыкі.[3] А 4 кастрычніка 2013 году прэзэнтацыя фільму адбылася ў Турцыі, у Антальі, на кінафэстывалі «Altın Portakal» (фільм быў паказаны ў пазаконкурснай праграме).[4] Дэманстрацыя фільму на кінафэстывалі ў Антальі шырока асьвятлялася ў СМІ Турцыі, пра фільм пісалі найбуйнейшыя інфармацыйныя агенцтвы, сотні вэб-сайтаў, газэт. Праграма «Devri Alem» дзяржаўнага тэлебачаньня Турцыі TRT падрыхтавала спэцыяльны выпуск, прысьвечаны менавіта фільму «Хайтарма».

1 красавіка 2014 году фільм пра дэпартацыю крымскіх татараў «Хайтарма» адзначаны прэміяй «Ніка» (Расея) ў намінацыі «Лепшая карціна краінаў СНД і Балтыі» (разам з кінастужкай «Экскурсантка» (Літва)).[5]

12 лістапада 2013 году фільм атрымаў Гран-пры трускавецкага міжнароднага кінафэстывалю «Карона Карпатаў».[6]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]