Перайсьці да зьместу

Крымскататарская мова ва Ўкраіне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Крымскатата́рская мова ва Ўкраі́не (укр. Кримськотатарська мова в Україні) — адна з моваў нацыянальных меншасьцяў Украіны, у вялікай ступені распаўсюджаная сярод крымскіх татараў краіны. Пашыраная пераважна ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым. Паводле перапісу насельніцтва 2001 году, каля 230 тыс. грамадзян Украіны назвалі крымскататарскую мову роднай, у тым ліку 228373 з 248193 крымскіх татараў (92,0%). Высокі адсотак асобаў, якія назвалі роднай мовай крымскататарскую, назіраецца ў сельскіх раёнах Крыму — Белагорскім (29,2%), Кіраўскім (25,5%), Савецкім (22,2%), Джанкойскім (21,6%), Бахчысарайскім (21,3%). У цэлым па Крыме (без Севастопалю) крымскататарскую назвалі роднай мовай 11,3% насельніцтва.

Крымскія татары належаць да цюрскіх народаў, паходжаньне якіх зьвязанае зь міграцыяй цюрскіх плямёнаў з Сыбіры ў іншыя часткі Азіі й часткова ў Эўропу ў І—ІІ тысячагодзьдзях. Як мяркуецца, крымскататарская мова зьяўляецца нашчадкам палавецкае мовы зь некаторымі ўключэньнямі моваў іншых народаў, што жылі ў Крыме да ўварваньня цюрак (напрыклад, готаў). Працэс афармленьня крымскататарскага этнасу прыпадае на часы існаваньня Крымскага ханства. Прыкладна ў гэты ж пэрыяд фармуюцца тры дыялекты крымскататарскае мовы, але пісьмовымі мовамі Ханства былі іншыя цюрскія мовы — чагатайская й асманская.

У 1945 годзе адбылася дэпартацыя крымскіх татараў з Крыму, у выніку чаго пазыцыі мовы на паўвостраве ў вялікай ступені зьменшыліся.

Распаўсюджанасць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Доля насельніцтва, якая назвала роднай мовай крымскататарскую паводле перапісу 2001 г.
Доля насельніцтва ў сельсаветах і гарадах Крыму, што ўказала крымскататарскую мову роднай паводле перапісу 2001 г.

Родная мова крымскіх татараў паводле дадзеных перапісаў[1][2]

мова 1989 2001
Крымскататарская 92,6% 92,0%
Расейская 4,0% 6,1%
Украінская 0,2% 0,1%
іншая 3,2%[3] 1,8%
Родная мова крымскіх татараў паводле перапісу 2001[4]
ўсё насельніцтва гарадское насельніцтва сельскае насельніцтва
Крымскататарская 92,0% 89,1% 93,5%
Расейская 6,1% 8,5% 4,9%
Украінская 0,1% 0,1% 0,1%
іншая 1,7% 2,3% 1,4%

У 1954 годзе тагачасная Крымская вобласьць далучаецца да УССР, пры гэтым крымскататарская мова ў вобласьці афіцыйнага статусу ня мела. 12 лютага 1991 году ў складзе УССР зноў утвараецца Крымская АССР, якая ў 1994 годзе становіцца пераназванай у Аўтаномную Рэспубліку Крым. 21 кастрычніка 1998 году прынятая канстытуцыя Аўтаномнай Рэспублікі Крым, паводле якой мове былі нададзеныя некаторыя афіцыйныя функцыі[5]. Што характэрна, у сучасным Крыме крымскія татары аднолькава выкарыстоўваюць як былы лацінскі альфабэт, так і пазьнейшы кірылічны. На абодвух альфабэтах выходзяць пэрыядычныя выданьні, афармляліся шыльды афіцыйных установаў. Арабскі альфабэт, які здаўна выкарыстоўваўся крымскімі татарамі і меў ужытак нават у першыя гады існаваньня савецкае ўлады, на практыцы амаль не выкарыстоўваецца.

У пачатку 2014 году, у выніку фактычнай анэксіі паўвостраву Расеяй была абвешчаная Рэспубліка Крым, адной зь дзяржаўных моваў якой стала крымскататарская мова[6]

У Севастопалі крымскататарская мова ня мае афіцыйнага статусу як паводле ўкраінскага, так і паводле расейскага заканадаўстваў. У 2012 годзе крымскататарская мова прызнаная адной з рэгіянальных моваў Украіны (гл. Эўрапейская Хартыя рэгіянальных моваў). Гэтым правам скарысталася мястэчка Новааляксееўка (Хэрсонская вобласьць), дзе 19 красавіка 2013 году мова стала рэгіянальнай[7]. Рэгіянальны статус можа быць нададзены мове, носьбіты якой складаюць ня менш за 10% ад насельніцтва адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі любога ўзроўню; гэты статус дазваляе выкарыстоўваць мову ў вялікім шэрагу галінаў афіцыйнай дзейнасьці органаў мясцовага самакіраваньня

Крымскататарская мова існуе ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым у якасьці адной з моваў адукацыі. Зьвесткі на 2008/2009 гады[8]:

Колькасьць установаў з навучаньнем на мове Адукацыя на мове, вучні Як прадмет Як факультатыў або гурток Дзеля ад усёй колькасьці вучняў (4 438 383) Дзеля кр. татараў ад насельніцтва (2001 г.)
15 484 17725 5153 0,53% 0,51%

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]