Фінальны матч Кубка Лібэртадорэс 2020 году праходзіў у Рыю-дэ-Жанэйру на стадыёне «Маракана», дзе сустракаліся паміж сабой бразыльскія клюбы «Палмэйрас» і «Сантус». Гэта быў 61-ы фінал у гісторыі Кубка Лібэртадорэс. Футбольны матч быў праведзены 30 студзеня 2021 году, зважаючы на тое, што першапачаткова плянаваўся на 21 лістапада 2020 году. Затрымка была выкліканая эпідэміяй каранавірусу, празь якую КОНМЭБОЛ быў вымушаны перарабіць каляндар турніру. Праз пошасьць таксама была абмежаваная колькасьць гледачоў да 5 тысячаў чалавек.
Самым запамінальным момантам гульні сталіся апошнія 8 хвілін дадатковага часу другога тайму. Галоўны трэнэр «Сантуса», Кука, быў выдалены з гульні на 96-й хвіліне матчу за тое, што замінаў укідваньню мячу з аўту футбалістамі «Палмэйраса». Адзіны гол быў забіты на 9-й дадатковай хвіліне Брэну Энрыке, які выйшаў на замену за некалькі хвілінаў да таго, трапным закручаным стрэлам галавой у правы верхні вугал пасьля падачы мячу з флянгу[1][2].