Перайсьці да зьместу

Рафаэл Вэйга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рафаэл Вэйга
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1995(1995-06-19)[1] (30 гадоў)
Рост 176 см
Вага 73 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Амэрыка Мэхіка
(у арэндзе з клюбу «Палмэйрас»)
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016 Курытыба 19 (3)
2017—4 Палмэйрас 226 (65)
2018 Атлетыку Паранаэнсі 31 (7)
2026—4 Амэрыка Мэхіка
Зборныя
2023—4 Бразылія 6 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
21 лістапада 2023.

Рафаэ́л Вэ́йга (па-партугальску: Raphael Veiga; нар. 19 чэрвеня 1995 году) — бразыльскі футбаліст, атакуючы паўабаронца мэксыканскага клюбу «Амэрыка» (у арэндзе з «Палмэйрас») і нацыянальнай зборнай Бразыліі.

У складзе «Палмэйрасу» ў 2023 годзе.

Пасьля некалькіх клюбаў у юнацтве, Вэйга трапіў да клюбу «Курытыба» ў верасьні 2013 годзе[2]. У гэтым жа клюбе ў складзе асноўнае каманды дэбютаваў у сакавіку 2016 году. Добра правёўшы дэбютны сэзон, гулец на запрашэньне «Палмэйрасу» склаў пяцігадовую ўгоду[3]. Адразу амаль ня меў гульнявой практыцы, праз што быў выпраўлены ў арэнду ў клюбу «Атлетыку Паранаэнсі», дзе хутка здабыў месца ў пачатковым складзе. Па вяртаньні ў «Палмэйрас» рэгулярна пачаў выходзіць на пляцоўку толькі праз год пасьля далучэньня трэнэра Абэла Фэрэйры.

У 2024 годзе быў важным футбалістам «Палмэйрасу», дасягнуўшы паказьніку ў 100 галоў у кашулі клюбу[4]. Сэзон 2025 году прынёс гульцу выпрабаваньні, бо ягоная форма пагоршылася, у выніку чаго Вэйга менш часу праводзіў на пляцоўцы. Не зважаючы на ​​гэта, ён правёў вырашальныя галы ў паўфінале Кубка Лібэртадорэс 2025 году супраць ЛДУ, дапамогшы камандзе прабіцца ў фінал[5]. 3 лютага 2026 году далучыўся да мэксыканскага клюбу «Амэрыка» на правах аднагадовай арэнды[6].

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі ў сакавіку 2023 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Марока.

Атлетыку Паранаэнсі:

«Палмэйрас»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]