Перайсьці да зьместу

Фёдар Піскуноў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фёдар Піскуноў

лац. Fiodar Piskunoŭ
Фёдар Антонавіч Піскуноў
Дата нараджэньня 12 студзеня 1950(1950-01-12)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 5 красавіка 2013(2013-04-05) (63 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
  • Раманавічы[d]
Месца вучобы
Занятак беларусазнавец, філёляг, мовазнавец, лексыкограф, хімік
Навуковая сфэра хімія, мовазнаўства (лексыкаграфія)
Вядомы як філёлаг, лексыкограф
Родны дом Фёдара Піскунова (в. Раманавічы)

Фёдар Анто́навіч Піскуно́ў (12 студзеня 1950, вёска Раманавічы, Гомельскі раён Гомельскай вобласьці БССР — 5 красавіка 2013, Менск, Беларусь) — беларускі лексыкограф і мовазнавец.

Скончыў хімічны факультэт БДУ (1966—1971). У 1971—1974 працаваў старшым лябарантам, малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце торфу АН БССР (з 1990 — Інстытут прыродакарыстаньня[1]). З 1974 да 1983 г. быў інжынэрам-тэхнолягам, інжынэрам-хімікам, начальнікам лябараторыі, начальнікам сэктару на вытворча-тэхнічным аб’яднаньні «Інтэграл», дзе паказаў сябе рацыяналізатарам і вынаходнікам. У 1983—2008 гг. — старшы інжынэр, навуковы супрацоўнік Інстытуту электронікі НАНБ. У 2008—2010 — Фізыка-тэхнічнага інстытуту НАНБ[2].

Асноўныя навуковыя інтарэсы ў сфэры лінгвістыкі — кампутарная лексыкаграфія, прыкладная марфалёгія і ўніфікацыя беларускага правапісу.

На працягу двух апошніх дзесяцігодзьдзяў самастойна распрацоўваў электронную базу зьвестак беларускай мовы. Вынікам гэтай працы стаў «Вялікі слоўнік беларускай мовы»[3] (2012) — першы ў беларускай лексыкаграфіі артаграфічна-граматычны слоўнік. Аб’ём рэестру слоўніка каля 223 тысячаў словаў; апрацавана больш за 70 мільёнаў словаўжываньняў з 2300 літаратурных крыніц.

На чале групы супрацоўнікаў стварыў першую прафэсійную праграму праверкі беларускай артаграфіі «Літара» для Microsoft Office 2000—2003 і перадаў яе ў свабоднае карыстаньне[4] (2004). Упершыню ў беларускай лінгвістыцы выканаў поўную марфалягічную клясыфікацыю парадыгмаў беларускага дзеяслова[5] і назоўніка[6], на аснове якіх стварыў электронны слоўнік «Парадыгма» аб’ёмам больш за 134 тысячы лексэмаў. Прэзэнтацыя і перадача ў свабоднае карыстаньне[4] адбылася ў 2010 годзе.

Многія назіраньні і меркаваньні, якія ўзьніклі падчас сыстэматызаваньня фактаў марфалёгіі і артаграфіі, адлюстраваныя ў шэрагу публікацыяў, зьмешчаных у часопісе «Роднае слова»[7]. У канцэнтраваным выглядзе погляды Фёдара Піскунова наконт стану беларускай мовы і надзённых задачаў для яе адраджэньня зьмешчаныя ў аўтарскай прадмове да «Вялікага слоўніка беларускай мовы»[8].

Фёдар Піскуноў лічыў, што «зварот да прадстаўнічых моўных базаў зьвестак — гэта эфэктыўны шлях выяўленьня тэндэнцый напісаньня, што паслужыць асновай для фармуляваньня прапановаў па ўдакладненьні або зьмене правапісных нормаў»[9]. Быў упэўнены ў «непрымальнасьці пашырэньня паняцьця „нарматыўнасьць“ за межы чыста правапісных фактаў мовы»[10]. У дачыненьні да стандартызацыі мовы аб’ектам крытыкі сп. Піскунова зьяўляліся «шаблянізацыя падыходаў і кіраваньне „літарай“, а не „духам“ прадпісаньняў, непераадольнае і пакуль пашыранае ўяўленьне „няма слова ў слоўніку — няма ў мове“»[11].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]