Перайсьці да зьместу

Сацыялістычная Рэспубліка Босьнія і Герцагавіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сацыялістычная Рэспубліка Босьнія і Герцаґавіна
Socijalistička Republika Bosna i Hercegovina / Социјалистичка Република Босна и Херцеговина

 

25 лістапада 1943 — 5 красавіка 1992
Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Герб Босьніі і Герцагавіны
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Jedna si jedina[a]»
Афіцыйная мова сэрбскахарвацкая
Сталіца Сараева
Форма кіраваньня сацыялістычная рэспубліка
Воіслаў Кэцманавіч
(першы; 1945—1953)
Алія Ізэтбегавіч
(апошні; 1990—1992)
Гісторыя
 • Створаная
 • Абвяшчэньне незалежнасьці

31 студзеня 1946
5 красавіка 1992
Плошча
 • агульная

51 129 км²
Насельніцтва
 • агульнае
 • шчыльнасьць

4 377 053
85,6/км²
Валюта югаслаўскі дынар

Сацыялісты́чная Рэспу́бліка Бо́сьнія і Герцаґаві́на (па-сэрбскахарвацку: Socijalistička Republika Bosna i Hercegovina / Социјалистичка Република Босна и Херцеговина) — адна з 6 сацыялістычных рэспублік, што ўтваралі СФРЮ. Цяпер — Босьнія і Герцагавіна, заснаваная ў 1946 годзе як Народная Рэспубліка Босьнія і Герцаґавіна. Была пераназваная ў Сацыялістычную Рэспубліку Босьнію й Герцаґавіну, разам зь іншымі югаслаўскімі рэспублікамі па канстытуцыі 1963 року. Стала незалежнаю ў красавіку 1992 року, зьмяніўшы назву на Рэспубліку Босьнія й Герцаґавіна. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці на тэрыторыі СР Босьніі й Герцаґавіны была створаная Харвацкая рэспубліка Герцаг-Босна (18 лістапада 1991 року) і Сэрбская Рэспубліка Босьнія й Герцаґавіна (9 студзеня 1992 року). Нацыянальны сход Рэспублікі Сэрбскай Босьніі й Герцаґавіны ў красавіку 1992 року абвясьціў незалежнасьць ад Босьніі й Герцаґавіны і жаданьне застацца ў складзе Югаславіі. Пасьля вайны ў гэтым рэґіёне ўвайшлі ў сілу Дэйтонскія пагадненьні (канец року). У выніку гэтых пагадненьняў Босьнія й Герцаґавіна складаецца з трох утварэньняў: Фэдэрацыі Босьніі й Герцаґавіны, Рэспублікі Сэрбскае й акругі Брчко.

СР Босьнія й Герцаґавіна была сярод сярэднеразьвітых рэспублік Югаславіі. Па эканамічных паказчыках разьвіцьця за ёй ішлі СР Чарнагорыя й СР Македонія. Гэта была трэцяя па плошчы рэспубліка Югаславіі пасьля СР Сэрбіі й СР Харватыі. Сталіца — места Сараева.

Дзяржаваўтвараючым народам былі басьнійцы-мусульмане (афіцыяльна з 1971 року, які быў узаконены канстытуцыяю СФРЮ ў 1974 годзе), сёньня існуе тры дзяржаваўтваральныя народы — басьнійцы, сэрбы й харваты.

Кіраўніцтва рэспублікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
 Гісторыя Босьніі і Герцаґавіны

Даславянскі пэрыяд
ІлірыкДалмацыя
Сярэднявечча
Басьнійскі банатКаралеўства Босьнія
Асманская імпэрыя
Пашалык Босьнія, Басьнійскі вілает
Аўстра-Вугоршчына
Кандамініюм Босьнія і Герцаґавіна
Югаславія
Врбаская банавінаДрынская банавінаЗэцкая банавінаХарвацкая банавіна
Незалежная Дзяржава Харватыя
СР Босьнія і Герцаґавіна
Пэрыяд незалежнасьці
Рэспубліка Босьнія і Герцаґавіна, Харвацкая рэспубліка Герцаґ-Босна, Рэспубліка Сэрбская, Рэспубліка Заходняя Босьнія
Босьнія і Герцаґавіна

Старшыня Дзяржаўнага Антыфашыстоўскага веча народнага вызваленьня Босьніі й Герцаґавіны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старшыні Прэзыдыюму Народнае скупшчыны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старшыні Народнае скупшчыны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старшыні Прэзыдыюму

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сацыяльна-эканамічае разьвіцьцё

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Босьнія й Герцаґавіна афіцыйна лічылася ў СФРЮ недастаткова разьвітым рэґіёнам. Калі ў цэлым па СФРЮ ў 1979 годзе ўзровень беспрацоўя склаў 15,52 %, то ў Босьніі й Герцаґавіне гэты паказчык быў 16,60 %. Варта адзначыць, што разрыў паміж Босьніяй і сярэднімі паказчыкамі па СФРЮ амаль не мяняўся. Калі ў 1952 годзе СУП на душу насельніцтва ў адсталай Босьніі й Герцаґавіне склаў 391 дынар, а ў СФРЮ — 513 дынараў, то ў 1971 годзе гэтыя паказчыкі былі 4662 і 6969 дынараў адпаведна. Аднак былі і пазытыўныя наступствы знаходжаньня Босьніі ў СФРЮ. За пэрыюд кіраваньня Ёсіп Броз Ціта рэспубліка дамаглася значных посьпехаў у ахове здароўя: дзіцячая сьмяротнасьць ўпала ў 1952—1979 гадах больш, чым у 4 разы: з 143,9 чалавек на 1000 жыхароў да 30,0 чалавек на 1000 (у цэлым па СФРЮ ў 1979 годзе — 32,2 чалавека на 1000). У немалой ступені гэта было зьвязана са зьменаю структуры занятасьці. Калі ў 1953 годзе ў сельскай гаспадарцы было занята 62,2% насельніцтва, то ў 1979 годзе толькі 28,9% насельніцтва БіГ[1]. Як недастаткова разьвітая, Босьнія атрымлівала сродкі з адмысловага фэдэральнага фонду дапамогі недастаткова разьвітым рэґіёнам (Чарнагорыі, Косава, Македоніі й БіГ). У 1981—1985 роках на рэспубліку прыйшлося 28,3% сродкаў, пералічаных рэґіёнам СФРЮ з фонду, а ў 1986—1990 гадах — 26,3%, пры гэтым сама рэспубліка пералічвала ў дадзены фонд амаль удвая менш, чым атрымлівала адтуль. Унёскі Босьніі й Герцаґавіны склалі 13,3% сродкаў фонду ў 1981—1985 роках і 16,3% сродкаў фонду ў 1986—1990 роках[2].

  1. ^ Гімн выканаўся бяз словаў
  1. ^ Харытонава О.Г. Босьнія й Харватыя ў СФРЮ: інстытуцыйныя праблемы этнічнае фэдэрацыі // Параўнальная палітыка. - 2014. - № 1. - С. 26
  2. ^ Харытонава О.Г. Босьнія й Харватыя ў СФРЮ: інстытуцыйныя праблемы этнічнае фэдэрацыі // Параўнальная палітыка. - 2014. - № 1. - С. 28

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]