Фрунзенская (станцыя мэтро, Менск)
| Станцыя «Фрунзенская» | |
|---|---|
| Аўтазаводзкая лінія | |
| Менскі мэтрапалітэн | |
| Дата адкрыцьця | 31 сьнежня 1990 |
| Тып плятформы | Астраўная |
| Даўжыня плятформы, м | 100 |
| Шырыня плятформы, м | 10 |
| Пераходы на станцыі | Юбілейная плошча |
| Маб. апэратары | А1, МТС, Life:) |
| Код станцыі | 218 |
Фру́нзенская (трансьліт.: Frunzienskaja) — станцыя Аўтазаводзкай лініі Менскага мэтрапалітэну. Адкрылася 31 сьнежня 1990 году ў складзе першай дзялянкі Аўтазаводзкай лініі. Разьмяшчаецца паміж станцыямі «Моладзевая» і «Няміга». Да адкрыцьця ў 1995 годзе другой дзялянкі Аўтазаводзкай лініі «Фрунзенская» была канцавой.
Да 1990 году станцыю плянавалася назваць «Юбілейнай», бо яна разьмяшчаецца побач зь Юбілейнай плошчай (Фрунзэнскі раён Менску). Аднак у выніку станцыя была названа ў гонар М. Фрунзэ.
Канструкцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Станцыя аформленая ў савецкім стылі. Тарцы станцыі ўпрыгожаныя латуннымі мастацкімі кампазыцыямі. Уваходы на станцыю разьмешчаныя ў падземных пераходах, на ўсходзе — пад перасячэньнем вуліцаў Раманаўская Слабада, Мельнікайтэ, Кальварыйская, Сухая, на захадзе пад вуліцай Кальварыйскай.
| Гэта — накід артыкула пра мэтрапалітэн. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|