Франц Шальк
Франц Шальк | |
Дата нараджэньня | 27 траўня 1863[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 3 верасьня 1931[1][2] (68 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Занятак | дырыгент, пэдагог, кампазытар |
Жанры | клясычная музыка |
Подпіс | |
Франц Шальк (па-нямецку: Franz Schalk; 27 траўня 1863 — 3 верасьня 1931) — аўстрыйскі кампазытар. З 1918 па 1929 гады займаў пасаду дырэктара Венскай дзяржаўнай опэры, якую займаў сумесна з Рыхардам Штраўсам, які займаў пасаду з 1919 па 1924 гады. Пазьней быў адным з фундатараў Зальцбурскага фэстывалю.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Вене, навучаўся ў кампазытара Антона Брукнэра. З 1900 году ён быў першым капэльмайстрам Венскае прыдворнае опэры (ням. Hofoper). У 1918 годзе заняў пасаду дырэктара Венскае дзяржаўнае опэры, якая сталася пераемніцай Венскае прыдворнае опэры. З 1919 году падзяляў гэтую пасаду з Рыхардам Штраўсам. Аднак, зь цягам часу напружанасьць у выніку незразумелага падзелу адказнасьці паміж двума кіраўнікамі прывяла да звальненьня Штраўса.
Найбольш вядомы як папулярызатар творчасьці Антона Брукнэра. То бок, у 1894 годзе паставіў прэм’еру «Сымфоніі №5» Брукнэра, але твор зьведаў зьмены, і, як лічыцца, гэтыя зьмены былі зробленыя Шалька без ухвалы Брукнэра. Не зважаючы на тое, што шматлікія крытыкі напалі на Шалька за ягоныя зьмены арыгінальных вэрсіяў многіх найважнейшых сымфоніяў Брукнэра, іншыя прыпісваюць яму папулярызацыю вялікіх твораў, якія ў адваротным выпадку маглі б застацца невядомымі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Franz Schalk // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Franz Schalk // Salzburgwiki (ням.)
- ^ а б Архіў гістарычных запісаў — 1808.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Франц Шальк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Франц Шальк. Aeiou Encyclopedia.
- Творы Шалька. Arkiv Music.