Перайсьці да зьместу

Францішак Яноўх

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Францішак Яноўх
Дата нараджэньня 22 верасьня 1931(1931-09-22)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 студзеня 2024(2024-01-12)[6][7] (92 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак пісьменьнік, фізык, ядзерны фізык, публіцыст, перакладнік, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра ядзерная фізыка[1], публіцыстыка[1], дыпляматыя[1], dissent[d][1] і самвыдат[d][1]
Месца працы
Гады дзейнасьці 2012
Сябра ў Help and Action[d][9]
Дзеці Katerina Janouch[d]
Узнагароды

Франці́шак Яноўх (па-чэску: František Janouch, *22 верасьня 1931, Ліса над Лабэм, Чэхія) — чэскі і швэдзкі ядзерны фізык, аўтар папулярных навуковых твораў. Доктар прыродных навук, кандыдат навук, доктар і прафэсар двух украінскіх унівэрсытэтаў[10]. Заснавальнік і старшыня Фундацыі Хартыі-77(cs).

Яшчэ падчас навучаньня ў сярэдняй школе ўступіў у 1948 року ў КПЧ.

Вышэйшую адукацыю атрымліваў у СССР, скончыў фізычны факультэт Ленінградзкага ўнівэрсытэту. Пасьля навучаўся ў асьпірантуры, абараніў кандыдацкую дысэртацыю ва ўнівэрсытэце імя Ламаносава ў Маскве.

Вярнуўшыся ў Чэхаславаччыну, быў загадчыкам аддзяленьня тэарэтычнай ядзернай фізыкі Інстытуту ядзернай фізыкі ў Ржэжы, старшынём тамтэйшай арганізацыі КПЧ і дацэнтам матэматычна-фізычнага факультэту Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе. Быў адным з заснавальнікам Эўрапейскага фізычнага таварыства і намесьнікам яго выканаўчага сакратара.

У 1970 року па палітычных матывах быў звольнены з працы, і яму было забаронена выкладаць у Карлавым унівэрсытэце. Пасьля шматлікіх міжнародных пратэстаў атрымаў у 1974 дазвол на выезд за мяжу. Працаваў сьпярша ў інстытуце Нільса Бора ў Капэнгагене, пасьля прыняў прапанову Швэдзкай каралеўскай акадэміі навук стаць яе гасьцюючым прафэсарам. Па сканчэньні прафэсуры швэдзкія ўлады прапанавалі яму месца навуковага супрацоўніка ў Стакгольме. Чытаў лекцыі ў дзясятках унівэрсытэтах краінаў Эўропы, ЗША і Азіі; у 1985 стаў прафэсарам і сябрам рады навуковых радаў, а таксама пачаў выкладаць ва ўнівэрсытэце Гётэ ў Франкфурце.

У 1975 року быў пазбаўлены чэскага грамадзянства, ад 1979 року грамадзянін Швэцыі, у 1990 чэскае грамадзянства яму вернутае.

У 1978 у Стакгольме стаў адным з сузаснавальнікаў Фундацыі Хартыі-77, якую ўзначальвае да цяперашняга часу.

У 1992 быў паслом Чэхаславаччыны і кіраўніком чэскай дэлегацыі на Хэльсынскай канфэрэнцыі. У 19962000 прадстаўляў Эўрапейскі Зьвяз у Кіеве як эўрапейскі намесьнік кіраўніка праекту «Цэнтар навукі і тэхналёгіяў ва Ўкраіне».

У цяперашні час зьяўляецца старшынём Фундацыі Хартыі-77, абраным сябрам сойму Акадэміі навук Чэхіі, сябрам навуковых радаў шэрагу інстытуцыяў. Выступае на публіцы, камэнтуе і публікуе, між іншага і папулярныя навуковыя артыкулы ў часопісе «Vesmír» (бел. Сусьвет). Апублікаваў каля сотні навуковых працаў і некалькі сотняў навукова-папулярных і палемічных артыкулаў. Аўтар, суаўтар ці рэдактар некалькіх дзясяткаў кніг, апублікаваных у розных краінах.

Дачка Кацярына (*1964) — швэдзкая пісьменьніца, журналістка, жыве ў Стакгольме.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]