Перайсьці да зьместу

Фабіё Вагнэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фабіё Вагнэр
Рост 182 см[1]
Пазыцыя абаронца
Грамадзянства
Дата нараджэньня 17 верасьня 1995(1995-09-17)[1] (30 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Рэд Бул
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2013 — цяпер

Фабіё Вагнэр (па-нямецку: Fabio Wagner; нар. 17 верасьня 1995 году) — нямецкі хакеіст, абаронца клюбу «Рэд Бул». Сын былога хакеіста зборнай Нямеччыны Бэрнда Вагнэра.

Пачынаў кар’еру ў клюбе «Ляндсгут» у моладзевай лізе. Пасьля быў пераведзены ў асноўны склад каманды, дзе запачаткаваў кар’еру ў другім дывізіёне чэмпіянату Нямеччыны. У першы сэзон здабыў узнагароду пачаткоўца лігі. У 2014 году ўзгадніў кантракт з клюбам «Інгальштат»[2]. Увесну 2017 год падоўжыў дамову з клюбам да 2020 году[3], а затым зноўку ўзгодніўся да 2023 году. Пасьля чарговага падаўжэньня кантракту да канца сэзону 2024—2025 гадоў Вагнэр пакінуў каманду ўлетку 2025 году і перайшоў у мюнхэнскі «Рэд Бул».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]