Урарту
Урарту Ուրարտու | ||||
| ||||
Урарту, IX—VI стст. да н. э. | ||||
Афіцыйная мова | урарцкая, хурыцкая | |||
Сталіца | Тушпа | |||
Форма кіраваньня | манархія | |||
Цяпер зьяўляецца часткай | Азэрбайджан Армэнія Грузія Ірак Іран Турэччына |
Артыкул сэрыі |
гісторыя Армэніі |
---|
Дагістарычнасьць |
Старажытнасьць |
Сярэднявечча |
Раньні Новы час |
Сучаснасьць |
Этнагенэз · Этымалёгія |
Ура́рту (па-армянску: Ուրարտու), таксама Ванскае каралеўства (па-ўрарцку: Biai, Biainili, па-армянску: Վանի թագավորություն, па-акадзку: māt Urarṭu, па-бабілёнску: Urashtu), — каралеўства ў паўднёва-заходняй Азіі, на Армянскім нагор’і вакол возера Ван, якое існавала ў жалезным веку. У Бібліі яно называецца Арарацкім каралеўствам, ці зямлёй.
Назва Ўрарту — гэта асырыйскае слова, якое азначае геаграфічную вобласьць; у сучаснай гістарыяграфіі дзеля азначэньня ўрарцкамоўнай дзяржавы жалезнага веку выкарыстоўваюцца тэрміны «Ўрарцкае каралеўства» ці «Ванскае каралеўства».
Каралеўства паўстала ў сярэдзіне IX стагодзьдзя да н. э. Аб’ядноўвала групу плямёнаў на чале з наіры. Займала тэрыторыю Армянскага нагор’я, паўднёвага Закаўказьзя, захапіла ў Асырыі землі паўночнай Сырыі і ваколіцы возера Урмія.
У першай чвэрці 1 тысячагодзьдзя да н. э. Урарту займала кіроўнае становішча сярод дзяржаваў Пярэдняй Азіі. Захаваліся клінапісныя запісы па-ўрарцку, існавала мэтрычная і лічбавая сыстэмы, паўстала матэматыка.
У выніку паступовага заняпаду была канчаткова захопленая мідыйцамі ў пачатку VI стагодзьдзя да н. э. Дзяржава аказала вялікі ўплыў на культуры і краіны Паўднёвага Каўказу і Армянскага нагор’я, уключаючы Армэнію, якая называецца «культурнай пераемніцай» Урарту.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т. / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1974. — Т. 10. Сошна — Фут. — 656 с.