Улёф Пальмэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Улёф Пальмэ
Olof Palme 1974 (cropped).jpg
Прэм'ер-міністар Швэцыі, Прэм'ер-міністар Швэцыі, Прэзыдэнт Рады Паўночных краінаў, лідэр партыі, Minister of Ecclesiastics[d], Міністар адукацыі, Minister for Communications and Regional Policy[d], Minister of Youth Affairs[d], Member of the First Chamber[d], Member of the Second Chamber[d], Сябра Рыксдагу[1], Сябра Рыксдагу, Сябра Рыксдагу[2], Сябра Рыксдагу[2] і Сябра Рыксдагу[3]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 30 студзеня 1927(1927-01-30)[4][5][6][7][8][9][10][11][12]
Стакгольм, Швэцыя[9][8]
Памёр: 28 лютага 1986(1986-02-28)[4][5][6][7][8][11][12] (59 гадоў)
Свэавэген, камуна Стакгольм, лэн Стакгольм, Швэцыя[13]
Партыя: Сацыял-дэмакратычная работніцкая партыя Швэцыі
Сужэнец: Лісьбэт Пальмэ і Ялена Рэньнерава
Дзеці: Юакім Пальмэ, Мартэн Пальмэ і Mattias Järvinen Palme[d]
Бацька: Гунар Пальмэ
Адукацыя: Стакгольмскі ўнівэрсытэт і Кеньон-каледж[d]

Свэн Улёф Юакім Пальмэ (па-швэдзку: Sven Olof Joachim Palme, больш вядомы як Улёф Пальмэ, 30 студзеня 1927, Стакгольм — 28 лютага 1986, Стакгольм) — швэдзкі палітык, лідэр Сацыял-дэмакратычнай партыі Швэцыі з 1969 па 1986 і двойчы прэм’ер-міністар Швэцыі (з 14 кастрычніка 1969 году да 8 кастрычніка 1976 і з 8 кастрычніка 1982 г. да 28 лютага 1986).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1951 годзе скончыў Стакгольмскі ўнівэрсытэт. Прайшоў службу ў войску Швэцыі. Па адукацыі — юрыст і эканаміст; навучаўся ў Швэцыі і ЗША.

З жніўня 1944 году працаваў журналістам у газэце «Швэдзкая дзённая газэта» («Svenska Dagbladet»), цэнтральным друкаваным органе Кансэрватыўнай партыі Швэцыі.

Сябра Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Швэцыі (СДРПШ) з 1949 году. Актыўна ўдзельнічаў у Швэдзкім моладзевым руху. У 1953 годзе становіцца сакратаром тагачаснага прэм’ер-міністра Тагэ Эрляндэра. У 1958 годзе абіраецца ў Рыксдаг. У 1960-я гады займаў шэраг урадавых пасадаў: міністра без партфэлю (1963—1965), міністра транспарту (1965—1967), міністра асьветы і культуры (1967—1969). У 1969 годзе абіраецца старшынём СДРПШ.

У 1969—1976 гады — прэм’ер-міністар Швэцыі. Працягваў рэфарматарскі курс Эрляндэра, выступаў за спыненьне вайны ЗША ў Віетнаме.

У 1979—1980 гадах — старшыня Паўночнага савету.

Зь верасьня 1980 году ўзначальваў створаную ім міжнародную няўрадавую «Незалежную камісію па раззбраеньні і бяспецы» («Камісія Пальмэ»), якая распрацавала прапановы па стварэньні бязьядзернай зоны ў Цэнтральнай Эўропе і шэраг іншых рэкамэндацыяў для ААН.

З 1982 году ізноў прэм’ер-міністар Швэцыі.

Забойства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Улёф Пальмэ быў забіты ўвечары 28 лютага 1986 на вуліцы Свэавэген у цэнтры Стакгольму, калі ён разам з жонкай Лісбэт вяртаўся з кінатэатру дамоў. У забойстве палітыка быў абвінавачаны нейкі Крыстэр Пэтэрсан, аднак пазьней гэтыя абвінавачаньні былі зьняты: ён быў вызвалены й нават атрымаў кампэнсацыю ў памеры 300 000 кронаў. Справа аб забойстве Пальмэ не раскрыта дагэтуль.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]