Перайсьці да зьместу

Стэфан Лёвэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стэфан Лёвэн
Стэфан Лёвэн апасьля дэбатаў на тэлеканале SVT, 2014 год
Стэфан Лёвэн апасьля дэбатаў на тэлеканале SVT, 2014 год
Прэм’ер-міністар Швэцыі
3 кастрычніка 2014 — цяперашні час
Папярэднік: Фрэдрык Райнфэльт
Старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Швэцыі
27 студзеня 2012 — цяперашні час
Папярэднік: Гокан Югольт
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 21 ліпеня 1957 (67 гадоў)
г. Стакгольм, Швэцыя
Партыя: Сацыял-дэмакратычная работніцкая партыя Швэцыі
Сужэнец: Ула Лёвэн
Бацька: Карл Эдбэрг[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Выява аўтографу

Чэль Стэфан Лёвэ́н (па-швэдзку: Kjell Stefan Löfven; нарадзіўся 21 ліпеня 1957 году ў Стакгольме, Швэцыя[1]) — швэдзкі палітык, былы прэм’ер-міністар Швэцыі (з 3 кастрычніка 2014 году да 25 верасьня 2018 году), старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Швэцыі (з 27 студзеня 2012 году), былы старшыня прафсаюзнага аб’яднаньня IF Metall (з 1 студзеня 2006 па 27 студзеня 2012 году). З моманту пазбаўленьня ад абавязкаў прэм’ер-міністру ўзначальваў пераходны ўрад краіны[2].

Стэфан Лёвэн нарадзіўся ў раёне Аспудэн у паўднёвай частцы Стакгольму, але ягоная маці ня здолела гадаваць адразу двух дзетак-блізьнятаў (бацька Стэфана памёр яшчэ да яго нараджэньня), і ва ўзросьце 10 месяцаў Стэфана Лёвэна ўсынавілі лесаруб зь мястэчка Сунэрста (камуна Салефтэа) Турэ Мэляндэр і ягоная жонка Ірыс[3]. У Мэляндэраў ужо былі дачка і сын.

Палітычная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Натхнёны дзейнасьцю Ўляфа Пальмэ, Стэфан Лёвэн уключыўся ў дзейнасьць швэдзкіх сацыял-дэмакратаў яшчэ з 13-гадовага ўзросту. Пасьля таго, як старшыня партыі Гокан Югольт раптоўна пакінуў сваю пасаду 26 студзеня 2012 году, на наступны дзень яго наступнікам абралі Стэфана Лёвэна[3].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стэфан Лёвэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў