Перайсьці да зьместу

Сацыял-дэмакратычная работніцкая партыя Швэцыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «СДРПШ»)
Сацыял-дэмакратычная работніцкая партыя Швэцыі
швэдз. Sveriges socialdemokratiska arbetareparti
Лідэр партыі Стэфан Лёвэн
Дата заснаваньня 23 красавіка 1889 (135 гадоў таму)
Штаб-кватэра Стакгольм, вул. Свэавэгэн(en), д. 68
Ідэалёгія сацыялізм
Інтэрнацыянал сацылістычны
Моладзевая арганізацыя Сацыял-дэмакратычны саюз моладзі Швэцыі(en)
Колькасьць 101 674 (2015)
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт
5 / 20
· Рыксдаг
113 / 349
· Рады лэнаў
603 / 1678
Дэвіз Партыя будучыні
Афіцыйны сайт socialdemokraterna.se

Сацыял-дэмакратычная работніцкая партыя Швэцыі (СДРПШ) — палітычная партыя Швэцыі левага кірунку, заснаваная ў 1889 годзе. У 1897 годзе займела праграму на аснове марксізму. Да 1899 году панавала пераваротніцкае крыло на чале з Аксэлем Даніельсанам(en) (1863—1899). У 1907 годзе партыю ўзначаліў правадыр памяркоўнага крыла Карл Яльмар Брантынг (1860—1925). У 1930-я гады зьмяніла ідэалёгію на рэфармізм(en). У зьнешняй палітыцы выступае за нэўтралітэт. У 1920—1926 гадах і з 2014 году стаяла на чале кааліцыйнага ўраду. У 1932—1976, 1982—1991, 1994—2006 гадах была адзінаасобна кіроўнай партыяй[1]. Да 1987 году мела супольнае сяброўства з прафэсійным зьвязам Краёвая арганізацыя ў Швэцыі(en), калі пры ўступленьні ў прафзьвяз людзі адначасна станавіліся сябрамі партыі[2].

Старшыні ўраду Швэцыі ад партыі:

  1. ^ Сацыял-дэмакратычная работніцкая партыя Швэцыі // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 14. — С. 211. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5
  2. ^ Сымон Сьвістуновіч. Швэдзкі шлях прыцягальны, але // Зьвязда : газэта. — 18 жніўня 2011. — № 156 (27020). — С. 6. — ISSN 1990-763x.