Перайсьці да зьместу

Улёф Пальмэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Уляф Пальмэ»)
Улёф Пальмэ
па-швэдзку: Olof Palme
14 кастрычніка 1969 — 8 кастрычніка 1976
Папярэднік Тагэ Эрландэр[d]
Наступнік Турб’ёрн Фельдын[d]
8 кастрычніка 1982 — 28 лютага 1986
Папярэднік Турб’ёрн Фельдын[d]
Наступнік Інгвар Карлсан[d]
1 студзеня 1979 — 31 сьнежня 1979
Папярэднік Trygve Bratteli[d]
Наступнік Matthías Árni Mathiesen[d]
1 кастрычніка 1969 — 28 лютага 1986
Папярэднік Тагэ Эрландэр[d]
Наступнік Інгвар Карлсан[d]
29 верасьня 1967 — 31 сьнежня 1967
Папярэднік Ragnar Edenman[d]
1 студзеня 1968 — 14 кастрычніка 1969
Наступнік Інгвар Карлсан[d]
25 лістапада 1965 — 28 верасьня 1967
Папярэднік Gösta Skoglund[d]
Наступнік Svante Lundkvist[d]
19 красавіка 1963 — 25 лістапада 1965
Папярэднік Sven af Geijerstam[d]
Наступнік Camilla Odhnoff[d]
1958 — 1968
1969 — 1970
11 студзеня 1971 — 10 студзеня 1974
10 студзеня 1974 — 10 студзеня 1974
Наступнік Barbro Engman[d]
4 кастрычніка 1976 — 1 кастрычніка 1979
1 кастрычніка 1979 — 4 кастрычніка 1982
4 кастрычніка 1982 — 8 кастрычніка 1982
Наступнік Monica Andersson[d]
30 верасьня 1985 — 30 верасьня 1985
Наступнік Barbro Wagenius[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 30 студзеня 1927(1927-01-30)[1][2][3][…]
Памёр: 28 лютага 1986(1986-02-28)[1][2][3][…] (59 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Лісьбэт Пальмэ[d][4] і Ялена Рэньнерава[d][4]
Дзеці: Юакім Пальмэ[d][4], Мартэн Пальмэ[d][4] і Mattias Järvinen Palme[d][4]
Бацька: Гунар Пальмэ[d][4]
Маці: Elisabeth Sophia von Knieriem[d][8][4]
Адукацыя:
Узнагароды:
Выява аўтографу

Свэн Улёф Юакім Пальмэ (па-швэдзку: Sven Olof Joachim Palme, больш вядомы як Улёф Пальмэ, 30 студзеня 1927, Стакгольм — 28 лютага 1986, Стакгольм) — швэдзкі палітык, лідэр Сацыял-дэмакратычнай партыі Швэцыі з 1969 па 1986 і двойчы прэм’ер-міністар Швэцыі (з 14 кастрычніка 1969 году да 8 кастрычніка 1976 і з 8 кастрычніка 1982 г. да 28 лютага 1986).

У 1951 годзе скончыў Стакгольмскі ўнівэрсытэт. Прайшоў службу ў войску Швэцыі. Па адукацыі — юрыст і эканаміст; навучаўся ў Швэцыі і ЗША.

З жніўня 1944 году працаваў журналістам у газэце «Швэдзкая дзённая газэта» («Svenska Dagbladet»), цэнтральным друкаваным органе Кансэрватыўнай партыі Швэцыі.

Сябра Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Швэцыі (СДРПШ) з 1949 году. Актыўна ўдзельнічаў у Швэдзкім моладзевым руху. У 1953 годзе становіцца сакратаром тагачаснага прэм’ер-міністра Тагэ Эрляндэра. У 1958 годзе абіраецца ў Рыксдаг. У 1960-я гады займаў шэраг урадавых пасадаў: міністра без партфэлю (1963—1965), міністра транспарту (1965—1967), міністра асьветы і культуры (1967—1969). У 1969 годзе абіраецца старшынём СДРПШ.

У 1969—1976 гады — прэм’ер-міністар Швэцыі. Працягваў рэфарматарскі курс Эрляндэра, выступаў за спыненьне вайны ЗША ў Віетнаме.

У 1979—1980 гадах — старшыня Паўночнага савету.

Зь верасьня 1980 году ўзначальваў створаную ім міжнародную няўрадавую «Незалежную камісію па раззбраеньні і бяспецы» («Камісія Пальмэ»), якая распрацавала прапановы па стварэньні бязьядзернай зоны ў Цэнтральнай Эўропе і шэраг іншых рэкамэндацыяў для ААН.

З 1982 году ізноў прэм’ер-міністар Швэцыі.

Улёф Пальмэ быў забіты ўвечары 28 лютага 1986 на вуліцы Свэавэген у цэнтры Стакгольму, калі ён разам з жонкай Лісбэт вяртаўся з кінатэатру дамоў. У забойстве палітыка быў абвінавачаны нейкі Крыстэр Пэтэрсан, аднак пазьней гэтыя абвінавачаньні былі зьняты: ён быў вызвалены й нават атрымаў кампэнсацыю ў памеры 300 000 кронаў. Справа аб забойстве Пальмэ не раскрыта дагэтуль.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]