Уладзіслаў Фядотаў
| Уладзіслаў Фядотаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 8 лютага 1997[1] (29 гадоў) | |
| Рост | 172 см | |
| Вага | 63 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015 | Маладэчна-2018 | 25 (2) |
| 2016—2018 | Іслач | 6 (0) |
| 2018 | → Ліда | 9 (1) |
| 2019 | Маладэчна-2018 | 6 (0) |
| 2019 | Андэрдог | 16 (0) |
| 2020—2023 | Маладэчна-2018 | 65 (0) |
| Зборныя | ||
| 2016 | Беларусь (да 21) | 1 (0) |
Уладзіслаў Фядотаў (нарадзіўся 8 лютага 1997 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец маладэчанскай ДЮСШ-4. На дарослым узроўні дэбютаваў у 2015 годзе, выступаючы ў Другой лізе за ««Маладэчна-ДЮСШ-4». У сэзоне 2015 году правёў за маладэчанскі клюб 25 матчаў і забіў 2 галы. У студзені 2016 году падпісаў трохгадовы кантракт з дэбютантам беларускай Найвышэйшай лігі — клюбам «Іслач»[2]. Сэзон 2016 году распачаў у дублюючым складзе. 7 ліпеня 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць БАТЭ (1:3). Пазьней яшчэ некалькі разоў зьяўляўся на полі ў асноўнай камадзе «Іслачы», выходзячы на замену.
Сэзон 2017 году пачынаў у дублі, але хутка атрымаў траўму. Вярнуўся на поле ў ліпені, у другой палове 2017 году працягваў гуляць за дубль, не зьяўляючыся ў асноўнай камандзе. У пачатку 2018 году трэнаваўся з асновай «Іслачы», аднак у лютым ня трапіў на другі турэцкі збор каманды[3]. У сакавіку праходзіў прагляд у «Смаргоні»[4], аднак гэтак і не перайшоў у гэты клюб. Толькі ў траўні вярнуўся ў «Іслач», дзе зноў стаў гуляць за дубль.
У ліпені 2018 году плянавалася аддаць паўабаронцу ў арэнду ў пінскую «Хвалю»[5], аднак пераход не адбыўся, і футбаліст вярнуўся ў «Іслач»[6]. У жніўні 2018 году на правах арэнды далучыўся да «Ліды»[7], дзе быў гульцом першага складу. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2018 году вярнуўся ў «Іслач»[8], аднак у сакавіку 2019 году пакінуў клюб[9].
У красавіку 2019 году зноў стаў гульцом «Маладэчна», а ў чэрвені таго ж году перабраўся ў «Андэрдог». У красавіку 2020 году, пасьля таго як чысьцінскі клюб ня быў дапушчаны да ўдзелу ў Першай лізе, вярнуўся ў «Маладэчна». Працягваў выступаць за каманду і пасьля таго, як у 2021 годзе яна далучылася да Першай лігі. Пакінуў маладэчанскі клюб у ліпені 2023 году[10].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]11 лістапада 2016 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць зборнай Украіны.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Іслач | 2016 | Найвышэйшая ліга | 6 | 0 |
| Ліда | 2018 | Першая ліга | 9 | 1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Vladislav Fedotov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Футбол. 18-летний полузащитник Вячеслав Федотов подписал контракт с "Ислочью"
- ↑ "Ислочь" отправилась на сбор в Турцию
- ↑ Полузащитники «Ислочи» Маринич и Федотов на просмотре в «Сморгони»
- ↑ "Ислочь" отдала Федотова в аренду "Волне"
- ↑ Переход Федотова из "Ислочи" в "Волну" не случился
- ↑ "Лида" арендовала у "Ислочи" Федотова
- ↑ Гнедько и Горбачев покинули "Лиду"
- ↑ Федотов покинул "Ислочь"
- ↑ "Принял непростое решение в пользу семьи". Федотов покинул "Молодечно-2018" после 6 лет в клубе (рас.) Праверана 2023-07-27 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)