Перайсьці да зьместу

Уладзіслаў Сэрчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзіслаў Сэрчык
па-польску: Władysław Andrzej Serczyk
Дата нараджэньня 23 ліпеня 1935(1935-07-23)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 5 студзеня 2014(2014-01-05) (78 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак гісторык
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы
Узнагароды
Залаты крыж Заслугі Камандорскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы афіцэр ордэна Адраджэньня Польшчы Кавалерскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Заслужаны дзяяч культуры Польшчы

Уладзіслаў Анджэй Сэрчык (па-польску: Władysław Andrzej Serczyk; 23 ліпеня 1935, Кракаў, Малапольскае ваяводзтва — 5 студзеня 2014, Жэшаў, Падкарпацкае ваяводзтва) — польскі гісторык, прафэсар, спэцыялізацыя — гісторыя Ўкраіны і польска-ўкраінскія дачыненьні.

Вывучаў гісторыю ў кракаўскім Ягелонскім унівэрсытэце і Люблінскім унівэрсытэце імя Марыі Складоўскай-Кюры. З 1956 па 1981 у Польскай Аб’яднанай Рабочай партыі. У 1968 выйшла яго першая навуковая праца «Каліеўшчына», ад таго часу менавіта ўкраінская гісторыя стала для навукоўцы асноўнай тэмай яго інтарэсаў, што не перашкаджала выконваць пэўныя ідэялягічныя «замовы да датаў», тычыўшыяся ленініяны ці гісторыі Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі. Працаваў таксама над тэмамі з гісторыі Расеі, у асноўным зьвязанымі з дынастыяй Раманавых. Ад 1974 дырэктар Ягелонскае бібліятэкі, прафэсар Ягелонскага ўнівэрсытэту з 1976, потым працаваў у Беластоку, Варшаўскім унівэрсытэце, нарэшце ў Вышэйшай пэдагагічнай школе ў Жэшаве. Аўтар боляй чым 300 навуковых працаў і 30 выданьняў, акадэмік Польскай акадэміі навук, адзначаны ўзнагародамі, атрымаў тытул «Заслужаны дзяяч культуры». Пахаваны ў Кракаве на Ракавіцкім цьвінтары.

  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.